Арцём Салавей (нар. , Селаўшчына, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Брат Арцёма, Андрэй, таксама футбаліст.

Клубная кар’ера Выхаванец СДЮШАР горада Бярозы. З 2007 года гуляў за мінскае «Дынама» — спачатку за дубль, потым пачаў праходзіць у асноўную каманду. У 2010 годзе адправіўся ў арэнду ў жодзінскае «Тарпеда», а на наступны год падпісаў кантракт з гэтым клубам. У сезоне 2011 стаў найлепшым бамбардзірам каманды і адным з найлепшых у чэмпіянаце (11 галоў).

У студзені 2013 года перайшоў у екацярынбургскі «Урал», але за асноўную каманду правёў толькі адзін матч. У ліпені 2013 года кантракт з «Уралам» быў разарваны.

У жніўні 2013 года падтрымліваў форму з «Тарпеда-БелАЗ», а ў верасні стаў іграком гродзенскага «Нёмана». У гродзенскім клубе хутка замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы. У сезоне 2014, аднак, з’яўляўся на полі эпізадычна. У кастрычніку 2014 года па ўзаемнай згодзе пакінуў «Нёман».

У студзені 2015 года падпісаў кантракт з «Віцебскам», які пасля трохгадовага перапынку вярнуўся ў Вышэйшую лігу. У «Віцебску» трывала замацаваўся ў аснове, выкарыстоўваўся ў тым ліку ў якасці нападніка. У сезоне 2016 з 9 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды і дапамог ёй заняць шостае месца ў Вышэйшай лізе.

Са студзеня 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», з якім у лютым падпісаў кантракт. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе мінчан, пазней стаў часцей выхадзіць на замену.

У студзені 2019 года, нягледзячы на заканчэнне кантракта, пачынаў трэніравацца з «Дынама», аднак неўзабаве пакінуў клуб і падпісаў двухгадовы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». Спачаку гуляў стартавым складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У пачатку 2020 года апынуўся непатрэбным новаму галоўнаму трэнеру жодзінцаў Юрыю Пунтусу, аднак новую каманду не знайшоў, і толькі пасля пачатку сезона пакінуў «Тарпеда-БелАЗ».

Да лета 2020 года пэўны час трэніраваўся з «Віцебскам», а ў ліпені стаў іграком салігорскага «Шахцёра». Аднак за каманду так і не згуляў, заставаўся толькі на лаўчы запасных, і ў верасні 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею». У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр».

У пачатку 2021 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка». Пакінуў каманду ў чэрвені 2021 года з-за фінансавых праблем у клубе, пасля чаго завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, але ўлетку 2011 пасля канфлікту з галоўным трэнерам Юрыем Шуканавым перастаў выклікацца. Улетку 2012 года, пасля зыходу Шуканава са зборнай, вярнуўся ў каманду.

Таксама выступаў за алімпійскую зборную краіны. На Алімпійскіх гульнях 2012 правёў 2 сустрэчы.

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2008, 2009 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2011, 2016

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2007 дубль Дынама 19 2 2008 Д1 Дынама 12 0 2009 Д1 Дынама 2 0 2010 Д1 Тарпеда 21 1 2011 Д1 Тарпеда-БелАЗ 31 11 2012 Д1 Тарпеда-БелАЗ 26 3 2012/13 (2) Д2 Урал 1 0 2013 (2) Д1 Нёман 7 0 2014 Д1 Нёман 10 0 2015 Д1 Віцебск 25 4 2016 Д1 Віцебск 29 8 2017 Д1 Віцебск 26 4 2018 Д1 Дынама 23 4 2019 Д1 Тарпеда-БелАЗ 17 2 2020 (сяр.) дубль Шахцёр 1 1 2020 (2) Д1 Гарадзея 7 0 2021 (1) Д1 Спадарожнік 9 0

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Урал Екацярынбург Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года