Джон Нэш (англ. John Nash; 18 студзеня 1752, Лондан — 13 мая 1835, Лондан) — брытанскі архітэктар, найбуйнейшы прадстаўнік брытанскага ампіру («рэгенцкі стыль»).
Біяграфія Нарадзіўся ў Лондане ў сям'і слесара. Вучыўся архітэктуры ў Роберта Тэйлара. Скончыўшы курс навучання, з'ехаў у Уэльс, дзе заняўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, аднак у 1784 разарыўся. Пасля гэтага вярнуўся да архітэктарскай працы. Пасля некалькіх гадоў працы над загараднымі дамамі ў 1792 вярнуўся ў Лондан. злева|thumb|Банкетная зала Павільёна ў Брайтане. З альбома Джона Нэша У 1811 годзе атрымаў ад прынца-рэгента (будучы кароль Георг IV) даручэнне распрацаваць план забудовы мясцовасці, якая пазней атрымала назву Мэрылбан-парку. Складзены Нэшам план быў рэалізаваны да 1818 годзе. Гэты праект, у прыватнасці, складаецца з планіроўкі і забудовы Рыджэнт-стрыт, Рыджэнтс-парка і прылеглых кварталаў.
Стаўшы прыдворным архітэктарам, Нэш спраектаваў яшчэ мноства будынкаў і збудаванняў. Па яго праектах створаны Сент-Джэймс-Парк, комплекс Трафальгарскай плошчы, тэатр Хэймаркет, Мармуровая арка. У 1815—1822 перабудаваў ва ўсходнім стылі Каралеўскі павільён у Брайтане. Нэш таксама кіраваў рэканструкцыяй Бакінгемскага палаца, пасля якой гэты палац стаў рэзідэнцыяй каралеўскай сям'і.
Пасля смерці заступніка Нэша Георга IV у 1830 годзе яго праціўнікі, сярод якіх быў і герцаг Уэлінгтан, зрабілі ўсё, каб адхіліць яго ад дзейнасці ў камісіі па рэканструкцыі Бакінгемскага палаца. Пасля чаго Нэш вымушаны быў выдаліцца ў сваё памесце, дзе і памёр у 1835 годзе.
Літаратура Davis, Terence, (1966) John Nash The Prince Regent's Architect, Country Life Mansbridge, Michael (1991) John Nash A complete catalogue, Phaidon Press Port M.H. (2006) Six Hundred New Churches: The Church Building Commission 1818—1856, 2nd Ed, Yale University Press, ISBN 978-1-904965-08-04 Suggett, Richard (1995) John Nash Architect in Wales, The Royal Commission on the Ancient and Historical Monuments of Wales, ISBN 1-871184-16-9 Summerson, John (1980) The Life and Work of John Nash Architect, George Allen & Unwin, ISBN 0-04-720021-9
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктары Вялікабрытаніі Катэгорыя:Архітэктары Уэльса Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1752 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 18 студзеня Катэгорыя:Памерлі ў 1835 годзе Катэгорыя:Памерлі 13 мая