Гайд-парк () — каралеўскі парк плошчай 1,4 км² у цэнтры Лондана. З захаду да яго прылягаюць Кенсінгтонскія сады. Традыцыйнае месца палітычных мітынгаў, свят і гуляў.

Гісторыя Яшчэ да нармандскага заваявання парк належаў Вэстмінстэрскаму абацтву; назву атрымаў ад старажытнай . З пачаткам роспуску кляштараў (1536 г.) Генрых VIII канфіскаваў яго ў казну, каб выкарыстоўваць для ўласных паляўнічых забаў.The Acquisition of the Estate British History Online Для публікі ён быў адкрыты пры Якаве I, а пры Карле II стаў улюбёным месцам адпачынку лонданцаў.

Галоўная славутасць парку — возера Серпентайн, у якім дазволена купанне, а таксама . У паўднёва-ўсходнім вуглу парку размешчаны Эпслі-хаус (Apsley House), у якім змяшчаецца музей герцага Уэлінгтана (The Wellington Museum), і арка Уэлінгтана. Гэтыя аб’екты нагадваюць пра тое, што ў 1815 годзе ў Гайд-парку праходзіў гістарычны парад, прысвечаны перамозе Уэлінгтана над Напалеонам. У 1822 годзе ў гонар герцага ў Гайд-парку была ўстаноўлена велізарная статуя Ахіла працы скульптара сэра Рычарда Вестмаката. Гэта была першая ў брытанскай сталіцы скульптурная выява аголенага чалавека. І нават упрыгожаная бронзавым фігавым лістком, яна выклікала абурэнне гараджанРусский репортёр. 2010. № 23. С. 88..

Каралева Вікторыя абрала Гайд-парк месцам правядзення першай у гісторыі Сусветнай выстаўкі 1851 года, для якой у парку быў узведзена «новы цуд свету» — Крыштальны палац (не захаваўся).

Куток аратараў

За межамі Англіі Гайд-парк вядомы першым чынам тым, што тут знаходзіцца Speakers' Corner, дзе традыцыйна адточваюць сваё красамоўства рознага роду аратары і прапаведнікі. Таму Гайд-парк стаў сінонімам месца, дзе можна свабодна абвяшчаць і адстойваць любыя ідэі. У часы так званых галоснасці і перабудовы «гайд-паркамі» ў гарадах СССР сталі зваць месцы сходаў (звычайна на адкрытым паветры) прадстаўнікоў розных палітычных і філасофскіх плыняў з мэтай прапаганды сваіх поглядаў.

+ Возера СерпентайнГайд-парк з вышыні птушынага палётуШпацырная алея Ротэн-Роу

Літаратура Room, Adrian. Brewer's Names, Cassell, London, 1992. ISBN 0-304-34077-4

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Паркі Лондана