thumb|300px|Паўднёвы фасад палаца (арх. К. Рэн, 1694)
Хэмптан Корт (Hampton Court) — былая загарадная рэзідэнцыя англійскіх каралёў, размешчаная на беразе Тэмзы ў лонданскім прадмесці Рычманд-на-Тэмзе.
Палац быў закладзены ў 1514 г. усемагутным кардыналам Уолсі, які, адчуўшы астуджэнне манархавай міласці, перадаў яго ў дарунак Генрыху VIII. Кардынал працягваў пражываць у палацы да 1529 г., аднак з 1525 г. будаўнічымі працамі кіраваў сам кароль. Калі Уолсі натхняўся планіроўкай італьянскіх палацца эпохі Рэнесансу, то кароль прыўнёс у архітэктуру элементы змрочнага сярэднявечнага дойлідства, а таксама пабудаваў вялікую залу для гульні ў рэал-тэніс (яго завуць самым старым тэнісным кортам у свеце).
На працягу наступных паўтары стагоддзяў Хэмптан Корт заставаўся асноўнай загараднай рэзідэнцыяй усіх англійскіх манархаў. Кароль Вільгельм III палічыў, што палац не адпавядае сучасным густам і прапанаваў Крыстаферу Рэну абнавіць яго ў модным тады стылі барока. Маштабная перабудова палаца была распачата ў 1689 г., аднак праз пяць гадоў, калі быў перароблены толькі паўднёвы фасад, кароль астудзеў да гэтага праекта. У 1702 г. ён зваліўся ў Хэмптан Корце з каня, разбалеўся і неўзабаве памёр, пасля чаго перапланоўка рэзідэнцыі была згорнута (асобныя працы працягваліся да 1737 г.)
Георг II быў апошнім каралём, які жыл у палацы. Да пачатку XIX стагоддзя Хэмптан-корт прыйшоў у запусценне, аднак у эпоху рамантызму пакоі Генрыха VIII былі адрамантаваны, а каралева Вікторыя адкрыла палац для наведвання шырокай публікай. У каралеўскіх пакоях можна бачыць антыкварыят і старадаўнія карціны, найбольш значныя з якіх належаць Мантэньі, Рафаэлю і Брэйгелю Старэйшаму. Рэгулярны французскі парк перад палацам быў разбіты для Вільгельма III на ўзор галандскага Хет Лоа; яго цікаўная асаблівасць — лабірынт плошчай у 60 акраў.
Літаратура
Williams, Neville (1971). Royal Homes. Lutterworth Press. ISBN 0-7188-0803-7.
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Палацы Лондана Катэгорыя:Рэзідэнцыі кіраўнікоў Катэгорыя:Палацава-паркавыя ансамблі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Крыстафера Рэна Катэгорыя:З’явіліся ў 1838 годзе Катэгорыя:1838 год у Вялікабрытаніі