Мальбара-хаус (Marlborough House) — асабняк на Пэл-Мэл, пабудаваны ў першыя гады XVIII стагоддзя бацькам і сынам Рэнамі для Сары Чэрчыль — найбліжэйшай сяброўкі і канфіданткі каралевы Ганны, з усходняга боку Сент-Джэймскага палаца. На працягу стагоддзя служыў лонданскай рэзідэнцыяй яе нашчадкаў, якія насілі тытул герцагаў Мальбара.
Напачатку XIX стагоддзя прынц-рэгент набыў яго ў казну і запланаваў да зносу. Будучы Эдуард VII, пражываючы тут у 1860-я гады, правёў капітальны рамонт і пашырыў будынак (у прыватнасці, сюды былі перанесены з грынвіцкага Квінс-хауса плафоны Арацыа Джэнцілескі). Пасля смерці ў 1936 годзе яго сына, Георга V, у Мальбара-хаусе пасялілася каралева-ўдава Марыя Тэкская, а пасля яе смерці ў 1953 годзе палац быў перададзены ў распараджэнне сакратарыята Садружнасці нацый.
Спасылкі
Мальбара-хаус на сайце Сакратарыята Садружнасці
Катэгорыя:Вэстмінстэр Катэгорыя:Палацы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Лондана Катэгорыя:З’явіліся ў 1711 годзе Катэгорыя:1711 год у Еўропе Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Крыстафера Рэна Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Лондане