Царква Святога Марціна «што ў палях» () — самая знакамітая прыхадская царква Лондана. Стаіць на паўночна-усходнім вуглу Трафальгарскай плошчы, у самым цэнтры горада. Сярод яе вернікаў — жыхары Бакінгемскага палаца, у тым ліку і каралеўскае сямейства. У царквы маецца ўласны аркестр — акадэмія Святога Марціна ў палях.
Упершыню вэстмінстэрская царква ў імя Святога Марціна Турскага згадваецца ў 1222 годзе. Цяперашні будынак царквы быў збудаваны ў 1720-я гады па класіцыстычнаму праекту Джэймса Гібса, які ў свой час быў прыняты неадназначна, але пасля стаў шанаваным узорам англійскай храмавай архітэктуры. Будынак уяўляе сабой антычны храм карынфскага ордара, над якім узносіцца стройная званіца, а яе шпіль вянчае залатая карона. Інтэр'ер нагадвае храмы Крыстафера Рэна. У крыпце абсталявана кафэ для бяздомных.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Вэстмінстэр Катэгорыя:Храмы Лондана Лондан Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Джэймса Гібса Катэгорыя:1720-я ў Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Лондане