Міхаіл Рыгоравіч Баразна (, Ракушава, Магілёўскай вобласці) — беларускі мастацтвазнавец, мастацкі крытык, фотамастак. Кандыдат мастацтвазнаўства (1998). Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (з 2010). Ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў. У якасці рэктара БДАМ удзельнічаў у рэпрэсіях супраць студэнтаў, якія пратэставалі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаhttps://news.tut.by/society/705663.html . У сувязі з гэтым з чэрвеня 2021 года знаходзіцца ў санкцыйных спісах Еўрасаюзаhttps://www.svaboda.org/a/31318409.html.
Біяграфія Скончыў Круглянскую сярэднюю школу, затым мастацка-прамысловы факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1985). У 1986—1992 гадах мастацкі рэдактар выдавецтва «Беларусь». З 1992 года выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, у 1996—1998 гадах в.а. загадчыка кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў, з 1999 — прарэктар па навукова-творчай рабоце, з 2010 — рэктар. Прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў.
Грамадская дзейнасць Член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» Член Савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Старшыня Рэспубліканскага экспертна-мастацкага савета па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве, Пастаянны член журы Рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі» Член журы міжнародных творчых конкурсаў
Удзел у выставах
Асноўныя персанальныя выстаўкі і праекты 1997 «Адзін у горадзе». Музей Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Мінск 1997 «Вечны горад» — вечны …" Таварыства культурных сувязей з замежнымі краінамі, Мінск 1998—1999 «Мая Амерыка». Замежнае таварыства зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, Дортмунд (Германія) 2000 «Белая шэрань». Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск 2001 «Вечны горад». БелЭКСПА, Мінск 2001 «Preview». М-Галерэя Інстытута імя Гётэ ў Мінску 2002 «Ф. Рушчыцу прысвячаецца …». Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Мінск 2004 «Заслаўскі праменад». Заслаўскі гісторыка-культурны музей-запаведнік, Заслаўе 2004 «Зала чакання». М-Галерэя Інстытута імя Гётэ ў Мінску 2005 «206». Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Мінск 2006 «Рух трохкутніка». М-Галерэя Інстытута імя Гётэ ў Мінску 2009 «Тлумачальны слоўнік» (сумесна з К. Кенігсберг). Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці», Брэст; Выставачная зала Баранавіцкага краязнаўчага музея, Баранавічы; Карцінная галерэя Г. Х. Вашчанкі, Гомель; Абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава, Магілёў 2010 «Еўропа плюс» (сумесна з К. Кенігсберг). Галерэя Вышэйшай народнай школы Вены-Хітцынг, Вена, Аўстрыя 2010—2011 «Еўропа плюс-мінус» (сумесна з К. Кенігсберг). Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск 2019 «Інтэнцыі». Рэспубліканская мастацкая галерэя, Мінск
Сумесныя выстаўкі і праекты 1995 «АРТУНОДЫСКУС». Віцебск 1996 «Belart. Zeitgenössische Kunst aus Belarus». Охтруп, Ібенбюрэн, Германія 1996 «Аўтапартрэт іншага». Галерэя візуальных мастацтваў «NOVA», Мінск 1996 групавая выстаўка Артура Клінава, Міхаіла Баразны, Вольгі Сазыкінай у Зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, ГерманіяОБЩЕСТВЕННО-КУЛЬТУРНЫЕ СВЯЗИ БЕЛАРУСИ И ГЕРМАНИИ В 1990-х годах 1997—1998 Выстава-турнэ. Варшава, Гданьск, Слупск, Познань, галерэя «Арсенал», Беласток (Польшча) 1999 «Хрон-А-Топ». Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў, Мінск 1999 «Мінск — горад з тварам». Мінск 1999 «Беларускі друкаваны плакат». Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў, Мінск 2000 «Час белых ценяў». Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск 2000 «Новая калекцыя». Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск 2000 «Ілюзія адлегласцяў». Другі міжнародны тэматычны выставачны праект. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск; Магілёўскі абласны музей імя П. В. Масленікава, Магілёў 2001 «Неба і зямля Фердынанда». Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск 2002 «Centre of Attraction». VIII Балтыйская трыенале міжнароднага мастацтва, Вільнюс, Літва 2002 «Фрагменты страчанага часу». Мастацкі цэнтр «Жыльбел», Мінск 2003 «Адроджаны свет. Яўрэйскае жыццё ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе». Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск; Музей беларускага кнігадрукавання, Полацк; Абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава, Магілёў; Карцінная галерэя Г. Х. Вашчанкі, Гомель; Выставачная зала Бабруйскай гарадской арганізацыі Беларускага саюза мастакоў, Бабруйск 2003 «Краса Айчыны». Нацыянальны музей гісторыі і культуры, Мінск 2003 «Alberobello Arte edizione 2003». Альберабела. (Італія) 2004 «Дзежа вю». Выстава беларускай фатаграфіі. Галерэя Палаца Рэспублікі, Мінск 2004 «Крыж — прастора — сляды» (сумесна з І. Галертам). «Bunker church-gallery», Дзюсельдорф (Германія) 2004—2005 «Ілюзія часу». Чацвёрты міжнародны тэматычны выставачны праект. Музей Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Мінск; Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава, Магілёў; Мастацкая галерэя Г. Х. Вашчанкі, Гомель; Карцінная галерэя, Полацк; Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, Гродна. 2006 «Універсум». Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў, Мінск; Абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава, Магілёў. 2006—2007 «Прыпынак Еўропа». Пяты міжнародны тэматычны выставачны праект. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск; Карцінная галерэя, Полацк; Абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава, Магілёў; Мастацкая галерэя Г. Х. Вашчанка, Гомель; Дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, Гродна; Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» і Абласны краязнаўчы музей, Брэст. 2007 «Юбілейны вернісаж». Выстаўка да 15-годдзя галерэі «Традыцыя» ім. Пранішнікава, Светлагорск. 2008 «Індустрыя святла». Выстаўка беларускай фатаграфіі. Музей Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Мінск. 2088 «Прэзентацыя». Сумесны праект Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Музей Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Мінск. 2009 «Ctrl+Art». Мастацкая выстаўка фатаграфікі. Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў, Мінск. 2009 «Апостал народаў». Касцёл Святога Сымона і Святой Алены, Мінск. 2010 «Адлюстраванні». Выстаўка беларускай фатаграфіі. Кіеўская гарадская галерэя мастацтваў «Лаўра», Кіеў, Украіна. 2010 «Люстэрка часу». Мірскі замак, Мір. 2011 «Беларускі нацюрморт». Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА «Беларускі саюз мастакоў», Мінск. 2011 «Адлюстраванні». Выстаўка беларускай фатаграфіі. Абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава, Магілёў; Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск. 2019 «Лента часу» (Палац Нацый (Штаб-кватэра ААН) у Жэневе, Швейцарыя.
Удзел у якасці куратара Асноўныя праекты 2002 Выстава «Мастакі сучаснай Беларусі» (Цэнтр П’ера Кардэна, Парыж, куратар) 2002 8-я Балтыйскай трыенале міжнароднага мастацтва ў Вільні (Літва, удзельнік) 2007 Пражская квадрыенале сцэнаграфічнага мастацтва (Чэхія, кіраўнік беларускай дэлегацыі) 2010 «belart.by. Маладыя мастакі Беларусі» у Маскве (Расія, куратар) 2011 54-я Міжнародная біенале мастацтва ў Венецыі (Італія, Куратар павільёна Рэспублікі Беларусь)
Санкцыі ЕС, іншых краін 21 чэрвеня 2021 года Баразна быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. Паводле рашэння ЕС Баразна «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Аляксандра Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму ЛукашэнкіCOUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года Баразна трапіў і ў санкцыйны спіс Швейцарыі. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.
Узнагароды Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне крытыкі і мастацтвазнаўства (2001) Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2005) Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2007) Ганаровая грамата Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (2009) Медаль Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь (2011) Медаль «За ўклад у развіццё мастацтва» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» Нагрудным знак органаў пагранічнай службы «За Дапамогу органам пагранічнай службы» Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь (2011) Падзяка Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь за асабісты ўклад у развіццё міжнароднага супрацоўніцтва і ўмацаванне міжнароднага аўтарытэту Рэспублікі Беларусь (2011) Медаль Францыска Скарыны (2019).
Публікацыі «А крыніца поўная стаяла…». Традыцыі народнага мастацтва ў творчасці сучасных беларускіх графікаў і жывапісцаў // Мастацтва Беларусі. 1987. № 8. С. 8—13. Издательство «Беларусь» представляет // Наглядная агитация. Сб. статей и материалов. М. : Плакат, 1988. С. 26—27. У жніўні… // Мастацтва Беларусі. 1988. № 2. С. 76—77. Прысвячаецца моладзі // Мастацтва Беларусі. 1989. № 12. С. 44—46. Сергей Баленок. Каталог офортов. М. : Прометей, 1990. 32 с. Біенале плаката ў Лахці // Мастацтва Беларусі. 1990— № 2. С.14. Пластика и авангард // Реклама. 1991. № 6. С. 14—17. У палоне наскальных росьпісаў // Мастацтва. 1993. № 3. С. 37—40. Канцэптуальны праект’94 // ЛіМ. 1994. 20 мая. Традыцыі СНОМАСа (УНОВИСа) ў графічным дызайне Беларусі // 75 год Віцебскай мастацкай школы : Зб. навуковых прац. Віцебск, 1994. С. 50—51. Плакат эпохі таталітарызму // Спадчына. 1994— № 5. С.30—36. Хто здольны вярцець супрэматычныя юлы? // Мастацтва. 1994— № 12. С. 33—37. Праз пасьлядоўнасьць да рэальнага выбару // Мастацтва. 1995. № 3. С. 26—27. Дарашкевіч. Жывапісныя пошукі Грааля. Каталог выставы. Мн., 1995. 32 с. Што ёсць каштоўнасць? // ЛіМ. 1995. 22 верасня. С.12. Яго настаўнік — Васіль Кандзінскі // ЛіМ. 1995. 24 лістапада. С.16. «Вечны горад» — вечны // ЛіМ. 1996. 11 кастрычніка. С.10. Імкнемся да дыялогу — знаходзім паразуменне // Мастацтва. 1997. № 10. С.54—56. Texte. Kulturforum Rheine, 1998. C.9. Беларуская кніжная графіка 1980-х гадоў : Вучэб. наг. дапам. Мінск : БелАМ : 1998. 56 с. Каталог-даведнік «Шлях да Міцкевіча» / Бел. акадэмія выяўл. м-ва., М-ва культуры РБ. Мінск, 1998. 72 с. (складанне, тэксты) Белорусский печатный плакат. Минск : ТМ Дизайн, 1999. С.2. Графіка сённяшняга часу. Каталог выстаўкі «Графіка» / Мінск, 1999. С.8—9. Прыклеена да сцяны // Мастацтва. 1999— № 6. С.14—20. Кніжная графіка. Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. Т.8 : / Рэдкал. : Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. С.362—363. PROMENADE. Мн., 1999. 64 с. The Belorussian Project in Warsaw / New Art of Belarus. Warsaw : Centre for Contemporary Art, Ujazdowski Castle, 2000. P.14—19. Взгляд каждодневно скользит по безграничной паутине знаков / Знак-логотип. Минск : Белорусский союз дизайнеров, 2000. С.4. Udo Scheel — Die Insel eines Schicksals. Im Labyrinth von Linien, Farben und übewudenen Brüchen. Im Katalog Udo Scheel — Panorama. Gemälde und Gouachen. Recklinhausen, 2000. S. 51—53. Мастацтва кнігі. Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. Т.10 : / Рэдкал. : Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. Плакат. Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. Т.12 : / Рэдкал. : Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2001. С.403—404. Беларуская кніжная графіка 1960—1990-х гадоў. Мн. :Беларуская энцыклапедыя, 2001. 208 с. «…чтобы увеличить славу и блеск…» // PRO дизайн / авт.-сост. Д. Сурский, А. Рымкевич и др. вып. 3. Мн. : ОО "Бел. Союз дизайнеров, 2001. С.38—40. Кunst des vespäteten Raums — Unveröffentlichtes // Wostok/spezial. 2002. № 1. S. 58—61. Правядзенне дзён культуры… Каталог выстаўкі «Сучасныя мастакі Беларусі. Парыж. Зала Кардэна. 15—21 красавіка 2002» / Мн., 2002. С.2—3 Беларускае выяўленчае мастацтва ў ХХ стагоддзі / Альманах «Запіскі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў» № 3. Мн. : БелДАМ, Транстэкс, 2002. С.18—26.