Мемарыял Вікторыі () — скульптура, размешчаная ў цэнтры Каралеўскага саду перад Бакінгемскім палацам, і прысвечаная каралеве Вікторыі.

Мемарыял быў асвечаны ў 1911 годзе старэйшым унукам Вікторыі, Георгам V і яго кузенам Вільгельмам II. Скульптарам стаў сэр Томас Брок. Сам мемарыял быў завершаны ў 1914 годзе з устаноўкай бронзавай статуіVictoria Memorial .

Пастамент, пабудаваны па праекце архітэктара Астана Уэба з белага мармуру, важыць 2,300 тон.

Твар статуі Вікторыі звернуты ў паўночна-усходнім кірунку, да вуліцы Мэл. З астатніх трох бакоў пастамента размешчаны чарнёныя бронзавыя статуі Анёла Правасуддзя (тварам на паўночны захад у бок Грын-парку), Анёла Праўды (які глядзіць на паўднёвы ўсход), і Анёла Літасці, які стаіць перад Бакінгемскім палацам. На вяршыні стаіць Перамога, з дзвюма фігурамі, якія сядзяць.

Увесь мемарыял мае марскую тэматыку. На ім можна ўбачыць русалак, вадзянікаў і гіпагрыфаў, усё з якіх указваюць на марскую моц Злучанага КаралеўстваVictoria Memorial (London) .

Перад Альберт-холам размешчаны аналагічны помнік мужу Вікторыі, Альберту.

Галерэя

Гл. таксама Мемарыял прынца Альберта Мемарыял Вікторыі, Індыя

Спасылкі

Панарама мемарыяла Вікторыі.

Катэгорыя:Помнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Архітэктура Лондана