Карава́йскае — возера ў Беларусі, у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Шэвінка.

Плошча паверхні возера 0,17 км², даўжыня 0,88 км, найбольшая шырыня 0,28 км. Катлавіна выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй да 10—15 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая.

У возера ўпадаюць ручаі і выцякае ручай, злучаючы Каравайскае з возерам Княжно.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Віцебскага раёна