Эйрык, сын Хокана Магутнага (або Хоканарсан; ; —) — кіраўнік Нарвегіі з 1000 па 1014 год пад цэнтральнай уладай Свена Вілабародага, незаконнанароджаны сын Хокана II Магутнага.
Яго бацька не прымаў удзелу ў выхаванні сына. У 995 годзе Олаф Тругвасан захапіў уладу ў Нарвегіі, Эйрык быў вымушаны бегчы ў Швецыю.
Хадзіў з рабаваннямі на Русь, у якой кіраваў Уладзімір I Святаславіч, вядомы факт нападу Эйрыка на Ладагу ў 997 годзе.
У 1000 годзе напаў на флот Олафа Тругвасана, які загінуў у гэтай бітве пры Свольдэры. Пасля гібелі Олафа Эйрык стаў кіраўніком Нарвегіі сумесна са сваім братам Свейнам у якасці васала Свена Вілабародага, караля Даніі.
Катэгорыя:Каралі нарвежскія Катэгорыя:Пазашлюбнае нашчадства манархаў Нарвегіі Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя