Но́тынгем () — горад у Вялікабрытаніі ў цырыманіяльным графстве Нотынгемшыр. Насельніцтва горада складае 306 700 чалавек, паводле дадзеных на 2010 год. Нотынгем славіцца сваёй сувязю з легендай пра Робін Гуда, а падчас прамысловай рэвалюцыі атрымаў прызнанне ва ўсім свеце сваёй вытворчасцю шнуркоў і веласіпедаў. Ён атрымаў свой статус горада як урачыстасць каралевы Вікторыі ў 1897 годзе.
Гісторыя Нотынгем быў заснаваны саксонскімі пасяленцамі, каля VII стагоддзя, затым яго заваявалі датчане. У IX стагоддзі ён стаў адным з пяці гарадоў у вобласці Дацкага права. Паводле афіцыйнай версіі назва горада ў старажытнасці гучала як «Снотынгахем» і адбылася ад імя аднаго з мясцовых правадыроў, Снота. Гук «с» у пачатку слова пасля быў згублены.
Імя горада Нотынгем звязана з узнікненнем легенды пра Робін Гуда. У горадзе ўстаноўлены помнік знакамітаму разбойніку.
Славутасці Сабор Святога Варнавы — галоўны каталіцкі храм горада Уолатан-хол — адзін з выбітных помнікаў англійскага Рэнесансу Царква Усіх Святых
Гарады-пабрацімы Любляна, Славенія Мінск, Беларусь Карлсруэ, Германія Харарэ, Зімбабвэ Гент, Бельгія Нінбо, Кітай Тымішаара, Румынія
Спасылкі
Сайт горада
Катэгорыя:Гарады Англіі