Дэпарта́цыя — выгнанне асобы або групы асоб з мясціны або краіны. Можа таксама звацца высылкай, выгнаннем або катаргай.
Дэпартацыя — адміністрацыйнае выправаджэнне за межы Рэспублікі Беларусь — ужываецца ў дачыненні да замежнага грамадзяніна і асобы без грамадзянства. Артыкул 6.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях
Ваенная акупацыя
49-ы артыкул 4-й Жэнеўскай канвенцыі забараняе дэпартацыю людзей на або з тэрыторыі, якая знаходзіцца пад акупацыяй:
Знешняя дэпартацыя
thumb|250px|Дэпартацыя немцаў з Судэтаў пасля II сусветнай вайны Кожная краіна пакідае за сабой магчымасць дэпартацыі іншаземцаў, нават доўгачасовых рэзідэнтаў. Тыя замежнікі, што ўчынілі сур'ёзныя правапарушэнні, нелегальна трапілі на тэрыторыю краіны, пратэрмінавалі сваю візу ці іншым чынам страцілі свой легальны статус, могуць быць дэпартаваныHenckaerts, Mass Expulsion in Modern International Law and Practice, 1995, p. 5; Forsythe and Lawson, Encyclopedia of Human Rights, 1996, p. 53-54..
Ужо ў натуральным праве XVIII стагоддзя існавала пагадненне, што высяленне нацыі з тэрыторыі, якую тая насяляе, недапушчальнаглядзіце, напрыклад, .
Дэпартацыя часта павінна быць зацверджаная судом або службовымі асобамі, што адрознівае яе ад адміністрацыйнай высылкі, калі асобе адмаўляецца ва ўездзе ў краінуFragomen and Bell, Immigration Fundamentals: A Guide to Law and Practice. New York: Practising Law Institute, 1996.
Унутраная дэпартацыя thumb|250px|Дэпартацыя шахцёраў і іншых стачачнікаў з Лоўэла 12 ліпеня 1917 года Дэпартацыя ў межах дзяржавы ў дачыненні да этнасаў таксама мае азначэнне перасяленне народаў. Тлумачэннем унутранай дэпартацыі народнасці, напрыклад, можа быць пагроза іх дапамогі ворагу падчас вайны або паўстання.
Напрыклад, падчас II сусветнай вайны паволжскія немцы, чачэнцы і крымскія татары былі дэпартаваны Сталінам ў Савецкім Саюзе (глядзіце Дэпартацыя народаў у СССР).
Дэпартацыі і халакост thumb|250px|Дэпартацыя падчас паўстання ў Варшаўскім гетаВосстание в Варшавском гетто - Яд ва-Шэм Нацысцкая паліцыя дэпартавала яўрэяў і цыганаў у лагеры смерці або канцэнтрацыйныя лагеры (глядзіце Endlösung). Таму эўфемізм «дэпартацыя» ў дачыненні да Халакоста азначае хутчэй «адасланне на смерць».
Глядзіце таксама
Этнічныя чысткі Вымушаная міграцыя Выгнанні немцаў Дэпартацыя народаў у СССР Перасяленне народаў
Літаратура
Спасылкі Дэпартацыі яўрэяў фашыстамі
Катэгорыя:Пакаранні