Бе́лае — возера ў Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Шоша. Знаходзіцца за 26 км на ўсход ад горада Глыбокае, на паўднёвы ўсход ад вёскі Бабруйшчына.
Плошча паверхні возера 0,58 км². Даўжыня 2,9 км, найбольшая шырыня 1,4 км. Глыбіня возера дасягае 21 м. Плошча вадазбору 23,3 км². Дно возера пясчанае і галечнае, на вялікіх глыбінях пакрыта шэрым і карычневым глеем, месцамі сапарапелем.
У возера ўпадаюць 3 ручаі і выцякае ручай у раку Шоша.
Каля возера археалагічны помнік — курганны могільнік.
Літаратура
— С. 265.
Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Шошы