Бат (, [ˈbɑːθ], ) — горад у цырыманіяльным графстве Сомерсет на паўднёвым захадзе Англіі, які знаходзіцца за 156 км на захад ад Лондана і за 21 км на паўднёвы ўсход ад Брыстала. Насельніцтва горада — 83,992 чалавекBath and North East Somerset District Council : Population Statistics . Статус горада быў нададзены Бату каралевай Лізаветай I у 1590 годзе"Civic Insignia". City of Bath. і стаў адміністрацыйна самастойнай адзінкай у 1889 годзе, што дало яму адміністрацыйную незалежнасць ад графства Сомерсет. Калі ў 1974 годзе было ўтворана графства Эйван, горад Бат увайшоў у яго склад. З 1996 года, калі графства Эйван было ліквідавана, Бат дагэтуль з'яўляецца галоўным цэнтрам унітарнай адміністрацыйнай адзінкі Бат і Паўночна-Усходні Сомерсет.

Упершыню Бат быў заснаваны рымлянамі ў 43 г. да н.э. як спа-курорт з лацінскім імем Aquae Sulis («воды Сулі́са»). Згодна з вуснай традыцыяй лічыцца, што Бат быў вядомы і раней(2005) History of Bath's Spa Bath Tourism Plus . Рымляне пабудавалі рымскія лазні і палац на памежных гарадскіх халмах у даліне ракі Эйван каля тэрмальных мінеральных крыніц, якія з'яўляецца адзінымі натуральна ўзнікаючымі тэрмальнымі крыніцамі ў Вялікабрытаніі"City of Bath World Heritage Site Management Plan" . Bath and North East Somerset. . Англійскі кароль Эдгар быў каранаваны ў бацкім абацтве ў 973 годзе"Edgar the Peaceful". English Monarchs — Kings and Queens of England. . Нашмат пазней, у Геаргіянскую эпоху, горад стаў папулярным спа-курортам, што прывяло да яго буйнога пашырэння. Шматлікія ўзоры геаргіянскай архітэктуры, пабудаванай адмысловым з бацкага каменя захаваліся і пагэтуль.

Бат быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ў 1987 годзе. Горад мае шэраг тэатраў, музеяў і іншых культурных і спартыўных будынкаў, якія паспрыялі станаўленню гэтага горада, як асноўнага турыстычнага цэнтра, які мае больш за мільён сталых наведвальнікаў і 3.8 мільёна дзённых турыстаў штогод"Bath in Focus" . Business Matters. . Горад таксама мае два ўніверсітэты і некалькі школ і каледжаў. У Баце буйны сектар сферы паслуг, развіваюцца інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі, разам з сектарам інтэлектуальнай эканомікі, якія забяспечваюць працаўладкаванасць насельніцтва Бата і прымежнай тэрыторыі.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Славутасці Са славутасцей горада вылучаюцца: Кінгстан-сквер і Квінс-сквер («плошча каралевы»); упадабанымі месцамі для шпацыраў служаць — Вікторыя-парк і Сідней-гардэн. Кафедральная або царква абацтва, пабудаваная ў 1495—1582 гадах у гатычным стылі, з высокай (у 52 м) вежай, належыць да самых маштабных пабудоў сярэдневяковай Англіі. З іншых грамадскіх будынкаў выдатныя ратуша (Guildhall), пабудаваная ў 1780 годзе, з прасторнымі заламі і выдатным пры ёй музеем рымскіх старажытнасцей, шырокі будынак рынка, будынак клуба, 2 тэатра, два грандыёзных манежа і сем гарадскіх бальніц.

+center|270pxcenter|250px center|240pxСярэднявечнае Бацкае абацтваПалтні-Брыдж (1773, арх. Роберт Адам)Раскапаныя археолагамі рымскія тэрмы

Крыніцы

Спасылкі

Official tourist information

Катэгорыя:Гарады Англіі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Курорты Вялікабрытаніі