Дунстан (; 910 — Нацыянальныя біяграфіі з Оксфардзкага слоўніку) — святы«Запытай у Оксфарду», Оксфардзкі слоўнік, біскуп Вустэра і Лондана, архібіскуп Кентэрберыйскі і патрыярх ангасаксонскай царквы. Быў знатнага паходжання, выхоўваўся пры манастыры ў Гластанбері, дзе пазней быў манахам і настаяцелем.

Кароль Эдрэд даверыў яму фінансавае кіраванне краіны. Пры каралі Эдвіне Дунстан, як звыш строгі мараліст быў выгнаны з краіны ў ФландрыюAnswers.com/Сайт пытаньняў і адказаў, але праз нейкі час змог вярнуцца, бо караля змясцілі з пасады. Новы кароль Англіі Эдгар вярнуў Дунстана да двара. Спачатку ён дараваў былому выгнаніку пасаду біскупа, а потым і архібіскупа Кентэрберыйскага. У якасці саветніка добра кіраваў краінай і ў той жа час з настойлівасцю прадвігаў царкоўную рэформу. Шмат увагі надаваў адукацыіThe Free Dictionary/Вольны слоўнік.

Пасля таго, як Эдгар сканаў у 975 годзе, Дунстан падтрымаў старэйшага сына нябожшчыка Эдуарда, які і стаў каралём. Але праз тры гады Эдуард быў атручаны. На прастол узышоў яго брат Этэльрэд, але Дунстан сышоў з пасады і аддаліўся ад двара.

Спасылкі

Артыкул на «Акадэміке» «Праўдзівая легенда аб Дунстане і д’ябле». Эдуард Флайт. Праект Гутэнбэрг

Катэгорыя:Святыя Катэгорыя:Біскупы Лонданскія Катэгорыя:Архібіскупы Кентэрберыйскія