Грын-парк (Green Park) — адзін з каралеўскіх паркаў Вэстмінстэра, які ўяўляе сабой свайго роду перамычку паміж Гайд-паркам (на паўночным ўсходзе) і Сент-Джэймскім паркам (на ўсходзе). Паўднёвую мяжу Грын-парку пазначае вуліца Мэл, а паўночную — Пікадзілі.
Гісторыя парку ўзыходзіць да часоў Генрыха VIII. Доўгі час гэта было ўпадабанае месца для дуэляў брытанскіх арыстакратаў. У адрозненне ад іншых лонданскіх паркаў, у Грын-парку няма сажалак і практычна няма помнікаў, за адзіным выключэннем — на стыку з Сент-Джэймскім паркам (т. з. Сады каралевы), насупраць Бакінгемскага палаца, устаноўлены знакаміты мемарыял каралевы Вікторыі.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Вэстмінстэр Катэгорыя:Паркі Лондана