Ве́рына — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Обаль каля вёсак Верына і Кісялі.

Плошча паверхні возера 0,47 км², даўжыня 2,48 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Найбольшая глыбіня дасягае 23,9 м, сярэдняя 6,3 м. Катлавіна Верына лагчыннага тыпу серпавіднай формы і выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 метраў, на поўначы і поўдні да 13—15 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі возера зліваюцца са схіламі катлавіны. Дно да глыбіні 3 м на поўначы і да 6—8 м на поўдні складзена з пяскоў, глыбей — глей і крэменязёмісты сапрапель.Возера эўтрофнае і слабапраточнае. Упадае ручай і выцякае ручай у раку Обаль. Зарастае слаба. Прыбярэжная расліннасць займае вузкую паласу і распаўсюджана да глыбіні 2,5—3 м.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, мянтуз, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі Возера Верына

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна