Скачкі на батуце — высокія падскокі на спартыўным батуце з пераваротамі і вярчэннем. Від спорту з элементамі акрабатыкі.
Батут — плеценая сетка даўжынёю 3,6—4,3 м; шырынёй 1,8—2,15 м, замацаваная на раме, вышыня 0,95—1,05 м.
Віды спаборніцтваў: індывідуальныя, па сінхронных скачках (2 спартсмены) і камандныя. Кожны від складаецца з абавязковай і адвольнай праграм, якія ўключаюць па 10 элементаў.
Да 1940-х г. скачкі на батуце выкарыстоўваліся як сродак трэніроўкі спартсменаў, пілотаў і парашутыстаў, уваходзілі ў цыркавыя праграмы. Спартыўныя спаборніцтвы праводзяцца з 1947 (ЗША). Міжнародная федэрацыя батута створана і праведзены першы чэмпіянат свету ў 1964. Чэмпіянаты Еўропы праводзяцца з 1970. У праграме Алімпійскіх гульняў з 2000.
Найбольш пашыраны ў Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Швейцарыі і інш. Першым у гісторыі віда спорту двукразовым алімпійскім чэмпіёнам стаў Іван Літвіновіч.
Літаратура
Спасылкі Сайт міжнароднай федэрацыі гімнастыкі, раздзел скачкоў на батуце Сайт Еўрапейскага саюза гімнастычных федэрацый, раздзел скачкоў на батуце Маленькі "Нехачуха", які стаў пераможцам // "Звязда", 25 лістапада 2014.
Катэгорыя:Алімпійскія віды спорту