Аляксандр Серафімавіч Якабсон (,  — 28 верасня 2026) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Беларусі — С. 717 — С. 503.

Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1973), Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання (1991). Працаваў майстрам трэста «Кандалакштрансбуд» у Мурманскай вобласці, потым служыў у савецкай арміі (1973—1974). З 1975 года працаваў майстрам будаўнічага ўпраўлення № 49 будаўнічага трэста № 10 Міністэрства прамысловага будаўніцтва БССР у Гомелі, затым прарабам перасоўнай механізаванай калоны № 111, старшым прарабам і галоўным інжынерам спецыялізаванага будаўнічага ўпраўлення № 214 «Гомельпрамбуда». У 1985—1986 гадах — інструктар аддзела будаўніцтва Гомельскага абкама КПБ.

З 1986 года жыў у Светлагорску. У 1986—1991 гадах — старшыня выканкама гарадскога Савета народных дэпутатаў, у 1991—1994 гадах — старшыня гарадскога Савета дэпутатаў, у 1994—1997 гадах — старшыня Светлагорскага гарадскога выканаўчага камітэта.

У 1997—1998 гадах — першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама, з сакавіка 1998 года — старшыня Гомельскага гарвыканкама. У 2001—2010 гадах — старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. 28 снежня 2010 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі. 21 жніўня 2014 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта — галоўным інспектарам па Мінску, займаў гэту пасаду да сакавіка 2017 года.

Двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га (1990—1995) і 13-га (1995—1996) скліканняў; дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання (1996—2000). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га, 3-га і 4-га скліканняў.

Ганаровы грамадзянін Светлагорска (2001), ганаровы грамадзянін Гомельскай вобласці (2011)Ермакова, Т. Здесь мои корни : [экс-председатель Гомельского областного исполнительного комитета Александр Якобсон избран почетным гражданином Гомельской области] / Татьяна Ермакова // Гомельская праўда. — 2011. — 29 снежня. — С. 2..

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2001), ордэнам Айчыны III ступені (2004), ордэнам Дружбы (Расія, 2009), ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (Беларуская праваслаўная царква, 2009), ордэнам свяціцеля Кірыла Тураўскага I ступені (Беларуская праваслаўная царква), ордэнам Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра III ступені (Руская праваслаўная царква), ордэнам прападобнага Сергія Раданежскага III ступені (Руская праваслаўная царква), 10 юбілейнымі медалямі, двума ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003), ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі ўрада Масквы (2004, 2008), падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Старшыні Светлагорскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па горадзе Мінску Катэгорыя:Старшыні Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Намеснікі старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Светлагорска Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гомельскай вобласці Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Светлагорскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі