Ізлінгтан, , — раён Вялікага Лондана. З'яўляецца цэнтральным раёнам у лонданскім бора Ізлінгтан. Межы раёна — ад Ізлінгтан-Хай-стрыт да Хайберы-Філдс. Па раёне праходзіць ажыўленая аўтамабільная дарога Апер-стрыт. У шырэйшым сэнсе тэрмін Ізлінгтан ахоплівае таксама суседнія раёны Барнсберы, Кэнанберы і Дэ-Бовуар-Таўн (да 16-17 стст. і Ізлінгтан, і гэтыя раёны былі звычайнымі аграрнымі памесцямі).
З канца 20 стагоддзя ў раёне пражывае буйная турэцкая абшчына.
Саксы, якія насялялі гэту мясцовасць, назвалі яе Гізелдан, Giseldone (1005), затым Gislandune (1062), што азначае «ўзгорак Гіслы» (Гісла — старадаўняе англасаксонскае імя, дун — умацаванае паселішча на ўзгорку). Пазней назва трансфармавалася ў Isledon, а прыкладна ў 17 стагоддзі прыняла сваю цяперашнюю форму.<cite>'Islington: Growth', A History of the County of Middlesex: Volume 8: Islington and Stoke Newington parishes (1985), pp. 9-19 accessed: 13 March 2007
Зноскі
Спасылкі
Islington Council Islington Archaeology & History Society Islington Literary & Historical Strolls The Islington Society St Mary’s Church Freightliner’s Farm London Landscape TV episode (5 mins) about Islington Islington Labour Party A History of the County of Middlesex: Volume 8 (Note that even this largely refers to the old parish, considerably larger than the modern district)
Катэгорыя:Раёны Лондана