Рэбека Соні (; нар. , Фрыхолд, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка, шматразовая чэмпіёнка свету, чэмпіёнка ЗША, рэкардсменка свету. Спецыялізуецца ў плаванні брасам на кароткія дыстанцыі.
Біяграфія Нарадзілася 18 сакавіка 1987 года ў невялікім горадзе Фрыхалд, штат Нью-Джэрсі, у сям’і выхадцаў з Венгрыі, якія эмігравалі ў ЗША з Румыніі ў 1980-х гадах. Бацька займаўся нерухомасцю, маці працавала медсястрой. У дзяцінстве вывучыла венгерскую мову. Першапачаткова займалася спартыўнай гімнастыкай, у плаванне перайшла ва ўзросце дзесяці гадоў. Скончыла школу, затым Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі, прафесія — спецыяліст па камунікацыях. Першыя сур’ёзныя поспехі ў плаванні прыйшлі падчас навучання ва ўніверсітэце. У 17-гадовым узросце прыняла ўдзел у кваліфікацыйных спаборніцтвах на адбор у Алімпійскую зборную ЗША да гульняў у Афінах, паказала 11 і 15 месца ў заплывах на 100 і 200 метраў брасам, адбор не прайшла. У 2005 годзе дамаглася першай міжнароднай перамогі ў заплыве на 100 метраў брасам на Універсіядзе. У 2006 годзе паказала чацвёрты вынік на Чэмпіянаце свету на двухсотметровай дыстанцыі. У 2008 годзе без праблем прайшла адбор у Алімпійскую зборную ЗША, на гульнях у Пекіне выйграла залаты медаль у заплыве на 200 м, устанавіўшы пры гэтым рэкорд свету 2:22.05, таксама выйграла дзве сярэбраныя ўзнагароды ў заплыве на 100 м і камбінаванай эстафеце 4 па 100 метраў у складзе зборнай. На чэмпіянаце свету 2009 года была лепшай у заплыве на 100 метраў. У 2010 годзе выйграла тры залатыя ўзнагароды на Чэмпіянаце свету па плаванні на кароткай вадзе. У 2011 годзе зноў стала чэмпіёнкай свету на стометровай дыстанцыі.
Асабістыя рэкорды (даныя на 6 студзеня 2012 года) ДысцыплінаЧасМесца правядзенняДатаРэкорды 50 м брас (доўгая вада, басейн 50 м) 30.11 Рым 2 жніўня, 2009 100 м брас (доўгая вада, басейн 50 м) 1:04.84 Рым 27 ліпеня, 2009 200 м брас (доўгая вада, басейн 50 м) 2:20.22 Пекін 15 жніўня, 2008 50 м брас (кароткая вада, басейн 25 м) 29.83 Дубай 16 снежня, 2010 100 м брас (кароткая вада, басейн 25 м) 1:02.70 Манчэстэр 19 снежня, 2009WR 200 м брас (кароткая вада, басейн 25 м) 2:14.57 Манчэстэр 19 снежня, 2009WR
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Плыўцы ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па плаванні