Бе́лае — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Заходняя Дзвіна ў 29 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, ў 4 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Астроўна.
Плошча паверхні возера 0,67 км². Даўжыня 1,94 км, найбольшая шырыня 500 метраў. Найбольшая глыбіня дасягае 22 метраў. Катлавіна Белага возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м. Берагі высокія. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно выслана сапрапелем. Возера зарастае слаба.
Каля возера вёскі Белае і Пушкары.
Літаратура
Спасылкі Республиканская комплексная схема размещения рыболовных угодий
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Бешанковіцкага раёна