Нарымонт Гедзімінавіч, у хрышчэнні Глеб, таксама сустракаюцца варыянты Нарымунт, Нарымант (каля 1295 — 2 лютага 1348) — князь полацкі (1333/1334—1345).
Імя Імя Нарымант (Нормант) — з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў. Такія імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжанняT. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11-13..
Адпаведныя імёны фіксуюцца ў сучасным літоўскім іменніку і ў старапрускім іменніку: літ. Nor-mantas, Nor-i-mant’as, Nar-mant’as, Nar-i-mant’asZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 120, 122—123., пруск. Noremunt (спаланізаваная форма)R. Trautmann. Die altpreußischen Personennamen. Göttingen, 1974. С. 72..
Першая аснова імені Nor- надзвычай папулярная ў літоўскай антрапаніміі, вядома пад сотню двухасноўных антрапонімаў з яе удзелам і столькі ж — аднаасноўных. Звязана з літоўскім norėti «хацець, прагнуць»Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 123..
Другая аснова Mant- звязаная з літоўскім manta «перасоўная маёмасць; (ваенная) здабыча». Яно, у сваю чаргу, звязана з manyti, адно са значэнняў якога (апроч асноўнага «думаць, меркаваць») — «займець, здабыць»Lit. zweistämmige Personennamen mit mant- und mantà «bewegliche Habe» // Pranas Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 4. Vilnius, 1998. C. 758—763..
Імя мела значыць «прагны да здабычы» і ўяўляла сабой імя-пажаданне.
Біяграфія Другі сын вялікага князя літоўскага Гедзіміна.
Упершыню згадваецца пад 1331 года, калі Гедзімін затрымаў на Валыні наўгародскага архіепіскапа Васіля і адпусціў толькі з умовай абрання Нарымонта князем у Ноўгарадзе.
Прыбыў у Ноўгарад кастрычнікам 1333 года, атрымаў у кармленне Ладагу, Арэшак, Карэлу і палову Капор’я. Каля 1335 года паехаў з Ноўгарада, напэўна, каб заняць полацкі сталец пасля смерці князя Воіна. Пакінуў у Ноўгарадзе намеснікам свайго сына Аляксандра.
У 1338 годзе адмовіўся прыехаць на дапамогу наўгародцам для адбіцця шведскай агрэсіі і нават адклікаў Аляксандра з Арэшка. Намеснікі Нарымонта, аднак, заставаліся ў Арэшку да 1348 года. Каля 1338 года разам з полацкім епіскапам Рыгорам падпісаў дагавор з РыгайЗахаваўся толькі дадатак пра вольны гандаль. Дагавор раней памылкова датаваўся 1330 годам.. Ускосна згадваецца як полацкі кароль у дагаворы Смаленска з Рыгай (каля 1340).
Паводле Летапісца вялікіх князёў літоўскіх па Гедзіміне атрымаў Пінскае княства «зо всеми околичностями над Припетю рекою аж до Днепра», якое заставалася і за яго нашчадкамі — Нарымонтавічамі да канца XIV ст. У 1341—1345 гадах быў буйнейшым землеўладальнікам і, відаць, уплывовейшым князем у Вялікім Княстве Літоўскім. Супраць вялікага князя Яўнута і князя Нарымонта выступілі браты Альгерд і Кейстут.
Пасля заняцця Альгердам велікакняжацкага стальца (1345) Нарымонт паехаў да залатаардынскага хана Джанібека, а Альгерд перадаў Полацкае княства свайму сыну Андрэю. Нарымонт вярнуўся ў ВКЛ каля 1346 года, у 1347 годзе браў удзел у паходзе супраць Тэўтонскага ордэна, загінуў у бітве на рацэ Стрэве (2.2.1348).
Крыніцы
Літаратура
Scriptores Rerum Prussicarum. II. Leipzig, 1863. ss. 75, 511. Сапунов А. Река Западная Двина. Витебск, 1893. сс. 276—277. Puzyna J. Narymunt Giedyminowicz // Miesiecznik Heraldyczny. R. 9, 1930. № 3. Tenże. Potomstwo Narymunta Giedyminowicza // Miesiecznik Heraldyczny. R. 11, 1932. № 10. Новгородская первая летопись. М.-Л., 1950. сс. 345, 349. ПСРЛ. Т. 25. М.-Л., 1949. сс. 170—176; Т. 32. М., 1975. сс. 41, 68, 138. Т. 35. М., 1980. сс. 68, 85, 97 і інш. Полоцкие грамоты XIII—начала XIV вв. Сост. А. Хорошкевич. Вып. 1. М., 1977. сс. 39—41; Вып. 3. М., 1980. сс. 127—132. Krupa K. Książęta litewscy w Nowogrodzie Wielkim do 1430 r. // Kwartalnik historyczny. R. C. 1993. № 1. Сідаровіч В. М., Касюк А. Ф. Пячатка князя Глеба Нарымонта XIV ст. з в. Стары Капыль // Беларуская даўніна, 2016.
Катэгорыя:Князі полацкія Катэгорыя:Князі пінскія Катэгорыя:Князі наўгародскія Катэгорыя:Гедзімінавічы Катэгорыя:Загінулі ў баі Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XIV стагоддзя