Бяро́за — рака ў Зэльвенскім і Слонімскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Шчара (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 23 км. Плошча вадазбору 96 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 ‰. Пачынаецца каля вёскі Шулякі Зэльвенскага раёна, упадае ў Шчару на паўночны захад ад вёскі Барукі. Ад вусця да вёскі Куцэйкі 13 км рэчышча каналізаванае.
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Шчары Катэгорыя:Рэкі Зэльвенскага раёна Катэгорыя:Рэкі Слонімскага раёна