Заслужаны майстар спорту — ганаровае спартыўнае званне. Стандартнае скарачэнне ў спартыўнай даведачнай літаратуры — ЗМС.

Званне «заслужаны майстар спорту» было заснавана ў СССР у 1934 годзе (з 1983 года афіцыйнае найменне — «заслужаны майстар спорту СССР»). Аналагічныя званні існавалі ў Балгарыі, Польшчы (існуюць і цяпер), ГДР, Румыніі, ЧэхаславакііСпортсмены стран социализма на международной арене / Составитель В. Л. Штейнбах. — М.: «Физкультура и спорт», 1974..

Пасля распаду СССР званне «заслужаны майстар спорту СССР» прысвойвалася ў 1992 годзе за дасягненні ў складзе Аб’яднанай каманды. Пачынаючы з 1992 года, званні «заслужаны майстар спорту» былі заснаваны ў шэрагу дзяржаў, якія раней уваходзілі ў склад СССР (у некаторых — як ганаровае званне): ЗМС Расіі — у 1992 годзе, ганаровае спартыўнае званне. ЗМС Украіны — у 1992 годзе, ганаровае спартыўнае званне; па Адзінай спартыўнай класіфікацыі Украіны 2006 года — спартыўнае званне. ЗМС Рэспублікі Беларусь — у 1994 годзе, ганаровае спартыўнае званне; з 13 красавіка 1995 года — ганаровае званне. ЗМС Рэспублікі Казахстан — ганаровае спартыўнае званне. ЗМС Кыргызскай Рэспублікі — ганаровае спартыўнае званне. ЗМС Малдовы — ганаровае спартыўнае званне. ЗМС Рэспублікі Таджыкістан — ганаровае спартыўнае званне. Узбекістан — ганаровыя званні «Узбекістон іфтыхоры» (28 жніўня 1998 года) і «Заслужаны спартсмен Рэспублікі Узбекістан» (26 красавіка 1996 года). Ганаровае званне — званне, якое прысвойваецца ў індывідуальным парадку вышэйшым заканадаўчым органам краіны ці прэзідэнтам; ганаровае спартыўнае званне — званне, якое прысвойваецца ў індывідуальным парадку кіраўніцтвам міністэрства ці ведамства, адказнага за спорт; спартыўнае званне — званне, якое прысвойваецца пры выкананні нарматываў, устаноўленых спартыўнымі класіфікацыямі.

Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь

Гл. таксама: :Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь

«Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне, якое прысвойваецца ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Званне было заснавана ў 1994 годзе як ганаровае спартыўнае званне, а Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 года «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь» — як ганаровае званне. У Законе ад 18 мая 2004 года гаворыццаЗакон Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 г. № 288-С «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь», артыкул 59.:

Ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца спартсменам, у тым ліку спартсменам-інвалідам, за дасягненне высокіх вынікаў на Алімпійскіх, Паралімпійскіх і Сусветных гульнях, чэмпіянатах, першынствах і Кубках свету і Еўропы.

12 красавіка 1996 года асобы, якія маюць званне «Заслужаны майстар спорту СССР», былі прыраўнаваны да асоб, ганараваных звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь»Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 1996 г. № 143 «Пра некаторыя меры па падрыхтоўцы беларускіх спартсменаў да Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 1996 і 1998 гадоў», пункт 3 (у 1994—1995 некалькі заслужаных майстроў спорту СССР былі ганараваны і званнем Рэспублікі Беларусь).

Апісанне нагруднага знака было прынята 15 студзеня 1996 года, а 8 красавіка 2005 года было прынята новае апісаннеУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2005 г. № 168 «Аб некаторых пытаннях узнагароджання дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь», артыкул 54., у якім надпісы былі перакладзены з рускай мовы на беларускую.

Выразных крытэрыяў прысваення звання не існуе. За дасягненні на Алімпійскіх гульнях званне прысвойваецца ўсім чэмпіёнам і прызёрам; у 2002 годзе таксама званне атрымалі ўсе члены хакейнай каманды, якая заняла 4-е месца. За дасягненні на Паралімпійскіх гульнях званне, як правіла, прысвойваецца чэмпіёнам.

Катэгорыя:Спартыўныя званні