Скорагаворка — фальклорны твор, пабудаваны на спалучэнні гукаў, якія перашкаджаюць хутка і выразна вымаўляць словы; жанр народна-паэтычнай творчасці. Пашырана ў дзіцячым фальклоры і выкарыстоўваецца для трэніроўкі дыкцыі. Напрыклад: «Лавіў рыбак судака, судзіў судак рыбака: лоўка, рыбак, ловіш, судаку сорам робіш», «Рапартаваў ды не дарапартаваў, стаў дарапартоўваць ды зарапартаваўся», «Пекар Пётр пёк пірог». Зборнік беларускіх народных скорагаворак «Мама Мышка сушыла шышкі» (1983) склаў І. У. Саламевіч.

Гл.таксама Strč prst skrz krk Літаратура

Спасылкі Скорагаворкі на 107 мовах

* Катэгорыя:Моўныя гульні Катэгорыя:Жанры фальклору Катэгорыя:Фанетыка