Кармеліта Джэтэр (анг. Carmelita Jeter; года, Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканская лёгкаатлетка (спрынтарскі бег), якая спецыялізуецца ў бегу на 100 м. Чэмпіёнка свету 2011 года ў бегу на гэту дыстанцыю.

На чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы 2007 заваявала бронзавы медаль у бегу на 100 м і выйграла сусветны лёгкаатлетычны фінал 2007 года на той жа дыстанцыі. У 2009 годзе на чэмпіянаце свету заваявала другі бронзавы медаль. У тым жа годзе яна перамагла на сусветным лёгкаатлетычным фінале і Гран-пры Шанхая, паказаўшы выбітныя вынікі 10,67 і 10,64 (хутчэй бегала толькі сусветная рэкардсменка Флорэнс Грыфіт-Джойнер). У цяперашні час ёй належыць тры з дзесяці лепшых вынікаў на жаночай стомятроўцы.

Спасылкі

Carmelita Jeter – Профіль на сайце USATF.

Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Бегуны на кароткія дыстанцыі ЗША Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года