Канстанцін Іванавіч Скрабін (; 25 лістапада (7 снежня) 1878, Санкт-Пецярбург — 17 кастрычніка 1972, Масква) — рускі і савецкі біёлаг, заснавальнік савецкай гельмінталагічнай навукі, акадэмік Акадэміі навук СССР (1939), Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), Герой Сацыялістычнай Працы (1958), лаўрэат Ленінскай і Сталінскіх прэмій.
Біяграфія Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1905 годзе скончыў Юр’еўскі ветэрынарны інстытут. У 1905—1911 гадах працаваў ветэрынарным урачом у Сярэдняй Азіі ў гарадах Чымкент і Ауліе-Ата. У 1912—1914 гадах знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Германіі, Швейцарыі, ФранцыіСКРЯБИН Константин Иванович // Центральная научная сельскохозяйственная библиотека . У 1915—1917 гадах загадчык кафедры ветэрынарыі і гігіены Сцебутаўскіх вышэйшых сельскагаспадарчых курсаў і адначасова супрацоўнік Цэнтральнай ветэрынарнай лабараторыі Пецярбурга. У 1916 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1917—1920 гадах прафесар кафедры паразіталогіі Данскога ветэрынарнага інстытута ў Новачаркаску. У 1920—1925, 1933—1941 гадах К. І. Скрабін на пасадзе загадчыка кафедры, у 1922—1923 гадах дэкан Маскоўскага ветэрынарнага інстытута. У 1921—1941 гадах кіраўнік Гельмінталагічнага аддзялення Цэнтральнага трапічнага інстытута, у 1925—1927 гадах загадчык кафедры паразіталогіі Ленінградскага ветэрынарнага інстытута, у 1927—1948 гадах загадчык кафедры паразіталогіі Маскоўскага зоаветэрынарнага інстытута. У 1930—1933 гадах кіраваў Гельмінталагічнай лабараторыяй Усесаюзнага навукова-даследчага хіміка-фармацэўтычнага інстытута (сучаснае ААТ «Цэнтр па хіміі лекавых скродкаў»). У 1932—1956 гадах займаў пасаду дырэктара Усесаюзнага інстытута гельмінталогіі і адначасова ў 1941—1943 гадах — прафесар Казанскага зоаветэрынарнага інстытута. Дырэктар Гельмінталагічнай лабараторыі Акадэміі навук СССР у 1942—1972 гадах, загадчык Гельмінталагічнага сектара Інстытута малярыі, медыцынскай паразіталогіі і гельмінталогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР ў 1945—1949 гадах. У 1948—1960 гадах загадваў кафедрай паразіталогіі Маскоўскай ветэрынарнай акадэміі. Віцэ-прэзідэнт УАСГНІЛ у 1956—1961 гадах.
Памёр К. І. Скрабін 17 кастрычніка 1972 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Навуковая і грамадская дзейнасць Займаўся вывучэннем гельмінтафаўны з мэтай барацьбы з ўнутранымі паразітамі чалавека і сельскагаспадарчых жывёл. Аўтар прац па марфалогіі, сістэматыцы, экалогіі гельмінтаў. Распрацаваў тэарэтычныя асновы барацьбы з гельмінтозамі і ўкараніў іх у медыцынскую і ветэрынарную практыку. Увёў паняцце аб дадатковых і рэзервуарных гаспадарах, транзітным паразітызме і сімбіяпаразітызме, біягельмінтозах і геагельмінтозах. Адкрыў і апісаў каля 200 новых відаў гельмінтаў, даў абгрунтаванне 120 новым родам. Апублікавана каля 700 навуковых прац, у тым ліку каля 100 кніг і брашур. Лічыцца заснавальнікам савецкай школы гельмінтолагаў.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га і 3-га скліканняў (1946—1954).
Узнагароды і званні Герой Сацыялістычнай Працы (1958) 6 ордэнаў Леніна (1936, 1949, 1953, верасень і снежань 1958, 1968) 3 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945, чэрвень верасень 1951) Ордэн Чырвонай Зоркі (1946) Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы» Залаты медаль імя І. І. Мечнікава Ордэн «Кірыл і Мяфодзій» (Балгарыя) Ордэн «Георгі Дзімітроў» (Балгарыя) 2 Сталінскія прэміі (1941, 1950) Ленінская прэмія (1957) 4 вялікіх залатых медаля ВДНГ СССР Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1927) Заслужаны дзеяч навукі Кіргізскай ССР (1945) Заслужаны дзеяч навукі Узбекскай ССР (1968) Ганаровы доктар навук 4 замежных універсітэтаў і інстытутаў Правадзейны і ганаровы член 9 замежных акадэмій навук
Ушанаванне памяці Імя К. І. Скрабіна прысвоена Маскоўскай ветэрынарнай акадэміі (1973) і Усесаюзнаму інстытуту гельмінталогіі (1972). У 1973 годзе заснаваны Залаты медаль імя акадэміка К. І. Скрабіна, які прысуджаўся УАСГНІЛ за выдатныя працы і адкрыцці ў галіне ветэрынарыі. Расійскай акадэміяй навук прысуджаецца Прэмія імя К. І. Скрабіна за выдатныя даследаванні ў галіне гельмінталогіі і паразіталогіі. Перад будынкам Усесаюзнага інстытута гельмінталогіі ў 1977 годзе ўсталяваны помнік-бюст. У гонар акадэміка Скрабіна названы вуліцы ў Маскве і Бішкеку. На будынках у Маскве, дзе жыў і працаваў К. І. Скрабін, устаноўлены мемарыяльныя дошкі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Скрябин Константин Иванович // Летопись Момковского университета СКРЯБИН Константин Иванович // Центральная научная сельскохозяйственная библиотека Скрябин К. И. // ФГБУ «Центр ветеринарии»
Катэгорыя:Біёлагі Расіі Катэгорыя:Біёлагі СССР Катэгорыя:Паразітолагі Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках Катэгорыя:Ветэрынары Расіі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Гельмінтолагі