Скры́длева — возера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. У басейне ракі Чарнічанка (цячэ праз возера), за 18 км на поўдзень ад горада Віцебск, каля вёскі Скрыдлева.

Плошча паверхні возера 0,76 км². Найбольшая глыбіня 5,5 м. Даўжыня 2,52 км, найбольшая шырыня 0,41 км. Даўжыня берагавой лініі 5,98 км. Аб’ём вады 2,43 млн. м³. Плошча вадазбору 110 км².Катлавіна Скрыдлева выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 3—6 м, на паўднёвым захадзе да 9 м. Берагі нізкія, на поўначы і поўдні забалочаныя, на паўднёвым захадзе зліваюцца са схіламі катлавіны. Дно ў прыбярэжнай частцы пясчанае, глыбей гліністае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 8—50 м, падводная расліннасць расаўсюджана да глыбіні 3 м.Возера праточнае. Праз Скрыдлева працякае рака Чарнічанка (прыток Лучосы), упадаюць ручаі і каналы.

Каля возера вёскі Скрыдлева і Лядзішча.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник « Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник « Водные объекты Республики Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 5.

Катэгорыя:Азёры Віцебскага раёна Катэгорыя:Басейн Лучосы