Пецыца ярка-чырвоная, Саркасціфа ярка-чырвоная, Бабулькіны вушы, Блюдцавік чырвоны, Чырвоны капялюшыкДзіўны беларускі грыб — «бабулькіны вушы» (Sarcoscypha coccinea) — від сумчатых грыбоў рода сямейства . З’яўляецца тыпавым відам рода Саркасціфа і быў вядомы пад шматлікімі назвамі задоўга да з’яўлення навуковага апісання ў 1772 годзе. Філагенетычны аналіз паказаў, што Саркасціфа ярка-чырвоная найбольш блізкая да відаў Саркасціфа, якія маюць у сваіх спорах алейныя везікулы, такія як астраўная . Саркасціфа ярка-чырвоная мае падабенства з некаторымі іншымі відамі гэтага роду: , і . Від з’яўляецца недасканалым грыбам віду, у якога ў біялагічным цыкле адсутнічае стадыя палавога размнажэння.
Арэал
Грыб сустракаецца па ўсім свеце: у Афрыцы, Азіі, Еўропе, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы і ў Аўстраліі. Для Беларусі саркасціфа — звычайны від.
Апісанне
Гэта сапрафітны грыб, які расце гніючых ствалах і галінах дрэў, як правіла, пакрытых пластом лістоты або глебы, адзіночна і невялікімі групамі. Саркасціфа сустракаецца ў шыракалістых і змешаных лясах.
Чашападобны аскакарп (пладовае цела аскаміцэтаў) з’яўляецца ў прахалодныя месяцы: зімой або ранняй вясной. Яркі чырвоны колер унутранай паверхні пладовага цела даў назву віду і знаходзіцца ў кантрасце з больш светлай знешняй часткай грыба. Чырвоны колер грыба прываблівае першых вясенніх мошак, мух і павукоў, каб яны разнеслі яго споры па наваколлі. Птушкі таксама не супраць напіцца вадзіцы з маленькіх сподачкаў.
Выкарыстанне
У народнай медыцыне парашок з сушанага грыба выкарыстоўваюць як кроваспыняльны сродак. Ядомасць грыба невызначана, аднак у любым выпадку грыб мае невялікі памер, занадта пругкую мякаць і адносна нізкае плоданашэнне і таму не прыцягвае грыбнікоў.
Спасылкі IndexFungorum Саркосцифа ярко-красная
Катэгорыя:Саркасцыфавыя