Іван Панфілавіч Бялоў (, в. Калінічава, Чарапавецкага павета Наўгародская губерня, Расійская імперыяцяпер Чарапавецкі раён, Валагодская вобласць — , ) — савецкі ваенны дзеяч, камандарм 1-га рангу (1935).
Біяграфія Іван Панфілавіч Бялоў нарадзіўся ў в. Калінічава Чарапавецкага павета Наўгародскай губерні 15 чэрвеня 1893 года.
У 1913 годзе быў прызваны ў войска. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне ў званні унтэр-афіцэра. З лютага 1917 года — левы эсэр. І. П. Бялоў быў абраны старшынёй салдацкага камітэта 1-га Сібірскага запаснога стралковага палка ў Ташкенце, якім камандаваў падчас узброенага паўстання ў Ташкенце ў кастрычніку 1917 года.
Член Ташкенцкага Савета ў 1917—1919 гадах, член Туркестанскага ЦВК у 1918—1921 гадах. У 1918 годзе — камендант крэпасці і начальнік гарнізона Ташкента. Сыграў адну з ключавых роляў у падаўленні ў антысавецкага ў Ташкенце на чале з Осіпавым у студзені 1919 года. Пасля падаўлення бунту выйшаў з партыі левых эсэраў і ўступіў у партыю бальшавікоў.
20-30-я гады З красавіка 1919 г. Бялоў быў галоўнакамандуючы войскаў Туркестанскай рэспублікі. У студзені — ліпені 1920 Бялоў быў начальнікам 3-й Туркестанскай стралковай дывізіі ў Сямірэччы. У перыяд са жніўня 1920 года па верасень 1921 года быў камандуючы Бухарскай групай войскаў, правёў аперацыю супраць бухарского эмірата.
У 1921—1922 гадах — камандзір дывізіі пры падаўленні мецяжоў на Кубані.
Скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы (1923), пасля чаго камандаваў стралковым корпусам, быў памочнікам камандуючага войскамі Маскоўскай, затым Паўночнакаўказскай ваенных акруг.
З лістапада 1927 года — камандуючы войскамі Паўночнакаўказкай ваеннай акругі.
З 1931 года — камандуючы войскамі Ленінградскай ваеннай акругі.
З 1935 года — камандуючы войскамі Маскоўскай ваеннай акругі.
З чэрвеня 1937 года па студзень 1938 — камандуючы войскамі Беларускай ваеннай акругі.
11 чэрвеня 1937 года прымаў удзел у судзе над Тухачэўскім і інш. З 1937 Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. Член ЦВК СССР.
Вельмі неасцярожна павёў сябе Бялоў на пасяджэнні Ваеннага савета пры наркаме абароны 21 лістапада 1937. Камандарм не пабаяўся заявіць, што «чыстка» камсастава ўсіх ступеняў пацягнула за сабой перапынак у баявой і палітычнай падрыхтоўцы войскаў. «… Было шмат перастраховачных уяўленняў, было шмат чутак, — заявіў Іван Панфілавіч, — калі людзі зводзілі рахункі, калі прымалі за ворага не таго, каго трэба. Людзі, якіх ні ў партыйным, ні ў іншым парадку не ацэньвалі з дрэннага боку, бяруцца органамі НКВД».
7 студзеня 1938 года арыштаваны. Расстраляны 29 чэрвеня 1938 года.
І. П. Бялоў быў рэабілітаваны 26 лістапада 1955 года.
Узнагароды Два ордэна Чырвонага Сцяга (1920, 1921)
Літаратура Большая Советская энциклопедия Выдающиеся вологжане: Биографические очерки/ Ред. совет «Вологодская энциклопеция». — Вологда: ВГПУ, издательство «Русь», 2005. — 568 с. — ISBN 5-87822-271-X. на сайте правительства Волгоградской области
Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Камандуючыя Туркестанскай ваеннай акругай Катэгорыя:Рэпрэсаваныя военачальнікі Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Члены ЦВК СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валагодскай вобласці