Настасся Мірончык-Іванова (, ) — беларуская лёгкаатлетка, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года. Спецыялізуецца ў трайных скачках, скачках у даўжыню. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Біяграфія Нарадзілася года ў г. Слуцку Мінскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыла Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву па спецыяльнасці «Трэнерская праца па лёгкай атлетыцы»; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры па спецыяльнасці «Трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права».
Працавала спартсменам-інструктарам нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы; інструктарам па спорце спартыўнай каманды Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Дзяржынскай акругі № 98. Член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.
Спартыўныя дасягненні На Чэмпіянаце Свету 2009 — 11-я, Чэмпіянаце Свету 2011 — 4-я, Чэмпіянаце Свету 2012 — 5-я, Чэмпіянаце Еўропы 2011 — 6-я.
Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі скачкі ў даўжынюБеларускія алімпійцы ў Лондане Прессбол.
На Чэмпіянаце свету 2016 года заняла 9 месца ў скачках у даўжыню з вынікам 6,56 мСписочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год .
Чэмпіёнка Беларусі 2016 года ў скачках у даўжыню з вынікам 6,76 м.
У 2019 годзе Настасся Мірончык-Іванова стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы ў закрытых памяшканнях у скачках у даўжыню. У фінальным этапе спаборніцтваў у Глазга спартсменка ў першай жа спробе ўстанавіла асабісты рэкорд — 6 м 93 см.
Майстар спорту міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы.
Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, граматамі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
Спасылкі
Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Скакуны ў даўжыню Беларусі Катэгорыя:Скакуны трайным Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Чэмпіёны Беларусі па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры Еўрапейскіх гульняў 2019 года