Святлана Міхайлаўна Кудзеліч (нар. , ) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бегу на 800 метраў, 3000 м, 5000 м, 10 000 м, 2000 метраў з перашкодамі, 3000 метраў з перашкодамі. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа, рэкардсменка Беларусі ў бегу на 3000 м.
Спартыўная кар’ера На Чэмпіянаце Еўропы 2010 — 10-я ў катэгорыі бег на 10000 м. Удзельніца Чэмпіянату Еўропы 2012.
Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі 3000 м (з перашкодамі), дзе заняла 34 месца і ў фінал не патрапілаБеларускія алімпійцы ў Лондане Прессбол.
Чэмпіёнка Беларусі ў памяшканні 2016 года ў бегу на 3000 метраў з вынікам 9.10,40Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год .
Срэбраны прызёр Чэмпіянату Еўропы ў памяшканні (Прага, 2015) у бегу на 3000 м.
На Алімпійскіх гульнях 2016 года ў бегу на 3000 метраў з перашкодамі з вынікам 9:32,93 заняла 22 месца.
Да верасня 2020 года працавала ў МНС на пасадзе інспектара па прафесійнай падрыхтоўцы і спорце сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння ў званні старшага лейтэнанта. Падчас пратэстаў Беларусі 18 жніўня 2020 года разам з іншымі беларускімі спартоўцамі падпісала адкрыты ліст з асуджэннем гвалту ў краіне і патрабаваннем новых прэзідэнцкіх выбараў. Пасля гэтага была звольнена з МНС і пазбаўлена зарплаты«Лишили зарплаты, выкинули из сборной»: белорусская чемпионка Куделич описала репрессии / mk.ru. Таксама была выключана са спісачнага складу нацыянальнай зборнай. Пад рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі трапіў і муж бягухі, яе трэнер Ігар Жаваранак, якому не працягнулі кантракт. Тым не менш пара працягнула падрыхтоўку да Алімпійскіх гульняў 2020 ужо самастойна.
Спасылкі
Катэгорыя:Спартыўныя хадакі Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Чэмпіёны Беларусі па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі