Бе́лае возера — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса. Знаходзіцца за 14 км на паўночны захад ад горада Полацк каля вёскі Азіна.
Плошча паверхні возера складае 1 км. Даўжыня 1,6 км, найбольшая шырыня 1,1 км. Найбольшая глыбіня дасягае 19,6 м.Катлавіна возера складанага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 25 м. Берагавая лінія звілістая, у заходняй частцы возера ўтварае некалькі заліваў і мысоў. Даўжыня берагавой лініі 6,2 км. Берагі возера пясчаныя і спадзістыя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно возера складзена з заглеенага пяску і глею. Возера бяссцёкавае, мезатрофнае.Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 8—12 м. Палоса прыбярэжнай расліннасці 5—190 м, імхі растуць да глыбіні 12,7 м. На возеры расце палушнік азёрны — від, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Літаратура
Спасылкі Озёра Полоцкого района
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна