Скрэ́пер (, ад «скрэбці») — землярыйна-транспартная машына, прызначаная для паслойнага (гарызантальнымі пластамі) капання грунтоў, транспартавання і адсыпкі іх у земляныя збудаванні пластамі зададзенай таўшчыні. У Беларусі скрэперы вырабляе Магілёўскі аўтамабільны завод (МаАЗ-6104).
Характарыстыкі скрэпераў габарыты: даўжыня — да 17 300 мм, шырыня — да 4500 мм, вышыня — да 4300 мм маса — да 115 т магутнасць рухавіка — больш за 470 кВт умяшчальнасць каўша — да 25 т база скрэпера — 8000 мм памер шын — 37,5 — 99 г рузападымальнасць — да 45 т адлегласць перамяшчэння горнай масы — да 5000 м глыбіня рэзання — да 0,4 м шырыня рэзання — да 3,9 м каляіна колаў: пярэднія — да 2900 мм, заднія — да 2900 мм дарожны прасвет — да 750 мм
Літаратура
Катэгорыя:Землярыйна-транспартныя машыны