thumb|HDMI-раздым
High-Definition Multimedia Interface (HDMI) — інтэрфейс для мультымедыя высокай выразнасці, які дазваляе перадаваць лічбавыя відэаданыя высокага разрознення і шматканальны лічбавы аўдыёсігнал з абаронай ад капіравання (, HDCP).
Раздым HDMI забяспечвае лічбавае DVI-злучэнне некалькіх прылад з дапамогай адпаведных кабеляў. Асноўнае адрозненне паміж HDMI і DVI складаецца ў тым, што раздым HDMI меншы памерам, а таксама падтрымлівае перадачу шматканальных лічбавых аўдыёсігналаў.
З’яўляецца заменай аналагавых стандартаў далучэння, такіх як SCART альбо RCA.
Заснавальнікамі HDMI з’яўляюцца кампаніі Hitachi, Matsushita Electric Industrial (вядомая як Panasonic) (Panasonic/National/Technics/Quasar), Philips, Silicon Image, Sony, Thomson (RCA).
Версіі ВерсіяДата выпускуАпісанне1.0Снежань 2002 Максімальная прапускная здольнасць інтэрфейса па аднаму проваду 4,9 Гбіт/с. Падтрымка відэа да 165 МПікс/сек (1080p @ 60 Гц ці UXGA) і 8-канальнага гуку (192 кГц/24 біт).1.1Травень 2004 Дадана падтрымка абароны гуку, якая патрабуецца для прайгравання DVD-Audio.1.2Жнівень 2005 Дадана падтрымка перадачы аднабітавага аўдыёсігналу, такога, як Super Audio CD DSD; Распрацаваны HDMI-раздым тыпу A з поўнай падтрымкай усіх фарматаў для PC-крыніц і дысплеяў; Дадана магчымасць для PC-крыніц выкарыстоўваць родную колерную прастору RGB з захаваннем падтрымкі YCbCr CE; Устаноўлена патрабаванне для дысплеяў з HDMI 1.2 і навейшых версій падтрымліваць будучыя нізкавольтныя (то бок, звязаныя па пераменнаму току) крыніцы, напрыклад, заснаваныя на базе тэхналогіі ўводу/вываду PCI Express.1.2aСнежань 2005 Дадана поўная падтрымка ўсіх асаблівасцяў і набораў каманд пратаколу дыстанцыйнага кіравання CEC (Consumer Electronic Control).1.322 чэрвеня 2006 Узнята частата сінхранізацыі з 165 да 340 МГц, што дазваляе павялічыць прапускную здольнасць інтэрфейсу па аднаму проваду з 4,95 Гбіт/с да 10,2 Гбіт/с; Дадана падтрымка «глыбокага колеру» (deep color, 30-, 36-, 48-бітный колер, 10, 12 ці 16 біт на кожны кампанент RGB) у высокіх разрозненнях, замест падтрымкі толькі 24-бітнага колеру ў папярэдняй версіі; Падтрымка стандарту колераперадачы xvYCC; Рэалізавана аўтаматычная сінхранізацыя відэа- і аўдыёсігналу; Дадана падтрымка новых фарматаў лічбавага гуку Dolby HD і DTS-HD; Распрацаваны новы раздым mini-HDMI (Type C) для партатыўных прылад — такіх, як фота- відэакамеры і інш.; 1.3b Кіраванне бытавой электронікай.1.422 траўня 2009 Дадана падтрымка разрознення 4K х 2К (3840×2160 пры 24/25/30 Гц і 4096×2160 пры 24 Гц); Рэалізавана магчымасць стварэння Fast Ethernet-злучэння (100 Мбіт/с) (HDMI Ethernet Channel, HEC); Рэалізавана тэхналогія рэверсіўнага гукавага каналу (ARC); Распрацаваны новы інтэрфейсны раздым для мініятурных прылад — micro-HDMI (Type D) . Падтрымка 3D-выявы.1.4a4 сакавіка 2010 Палепшана падтрымка 3D-выявы Новыя абавязковыя рэжымы Side-by-Side і Top-and-Bottom для вяшчальнага кантэнту, у дадатак да рэжымаў, якія маюцца ў спецыфікацыі 1.4. З улікам гэтых двух абавязковых фарматаў, спецыфікацыя HDMI версіі 1.4a забяспечвае ўзровень сумяшчальнасці прылад, прызначаных для дастаўкі 3D-кантэнта праз злучэнне HDMI. Абавязковыя 3D фарматы: Для фільмаў на Blu-ray Frame Packing 1080p @ 23.98/24 Hz Для гульняў Frame Packing 720p @ 50 or 59.94/60 Hz Для тэлебачання Side-by-Side Horizontal 1080i @ 50 or 59.94/60 Hz Top-and-Bottom 720p @ 50 or 59.94/60 Hz 1080p @ 23.97/24 Hz
Выкарыстанне 3D-фарматаў: Дысплеі — павінны падтрымліваць усе абавязковыя фарматы. Камутатары, хабы, і г. д. — павінны мець магчымасць транспартаваць усе абавязковыя фарматы. Крыніцы (Blu-ray плэеры, гульнявыя прыстаўкі, TV-tuner'ы) — павінны падтрымліваць хоць адзін абавязковы фармат.1.4b11 кастрычніка 2011Адной з новых функцый з’яўляецца тое, што ён дадае падтрымку відэа 1080p на 120 Гц.2.0Першая палова 2013Чакаецца, што ў HDMI 2.0 будзе павялічана максімальная дыферэнцыяльная перадача сігналаў з мінімізацыяй перападаў узроўняў (TMDS) на прапускную здольнасць канала ад 3,4 Гбіт/с да 6 Гбіт/с, які дазволіць павялічыць агульную прапускную здольнасць TMDS да 18 Гбіт/с. Гэта дазволіць HDMI 2.0 падтрымліваць разрозненне 4K з хуткасцю 60 кадраў за секунду (FPS). Іншыя асаблівасці, якія, як чакаецца, для HDMI 2.0 будуць уключаць падтрымку 4:2:0 (колерная субдыскрэдытацыя), падтрымку 25 кадраў за секунду 3D фарматаў, паляпшэнне 3D-магчымасцяў, падтрымка больш чым 8 каналаў аўдыё, падтрымку HE-AAC і DRA аўдыё стандартаў і іншыя дадатковыя функцыі.
Характарыстыкі HDMI мае прапускную здольнасць у межах ад 4,9 да 10,2 Гбіт/с. Даўжыня стандартнага кабелю можа дасягаць 10 метраў, таксама магчыма павелічэнне даўжыні да 20-35 метраў і болей з ужываннем як знешніх узмацняльнікаў-паўторнікаў, так і ўмантаваных адразу ў кабель. Некаторыя вытворцы ўсталёўваюць ферытавыя кольцы ў пачатку і на канцы кабелю для аховы ад памех. Асаблівую ўвагу варта звярнуць на тое, што ўзмацняльнікі (рэпітары, эквалайзеры) варта ставіць не на выхадзе крыніцы сігналу, а менавіта на ўваходзе ў панэлі ці тэлевізары. Для павелічэння адлегласці перадачы таксама выкарыстоўваюцца так званыя відэасэндары. Падтрымлівае пратаколы кіравання CEC і еўрапейскі AV.link.
Структура кабелю
HDMI-кабель складаецца з наступных частак: Вонкавая абалонка. экран з дроту з дадатковай меднай неізаляванай жылай для пайкі. Экран з алюмініевай фальгі. Поліпрапіленавая абалонка. Экранаваныя вітыя пары пятай катэгорыі з хвалявым супраціўленнем 100 Ом для сігналу сінхранізацыі, і сігналаў даных. Экран кожнай вітай пары мае вонкавую ізаляцыю і дрот для пайкі. Неэкранаваная вітая пара для сігналаў SDA SCL. Асобныя правады для сілкавання і кіруючых сігналаў.
Адрозненні паміж DisplayPort і HDMI DisplayPort вольны ад якіх-небудзь выплат, у той час як вытворцы прылад з HDMI аплачваюць мінімум 4 цэнты за кожную прыладу (15 цэнтаў, калі не ўказаны лагатып HDMI на прадукце і ў рэкламных матэрыялах).
Гл. таксама DisplayPort Thunderbolt Unified Display Interface SCART-раздым RCA-раздым (AV-раздым) Кампанентны раздым (YPbPr-раздым) Раздым S-Video
Спасылкі HDMI Licensing. — Афіцыйны сайт ліцэнзавальнай арганізацыі.
Катэгорыя:Інтэрфейсы прылад Катэгорыя:Камп’ютарнае апаратнае забеспячэнне Катэгорыя:Кабельныя раздымы