Слабадско́е во́зера — возера ў Беларусі, у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці. У басейне ракі Свячанка (цячэ праз возера), за 11 км на захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, каля вёскі Слабодка.

Плошча паверхні 0,94 км². Найбольшая глыбіня 22 м. Даўжыня 2,7 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Плошча вадазбору 491 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень.

Злучана ручаём з возерам Чорнае. Каля возера вёскі Давыдкавічы, Стрыжава, Слабодка.

Літаратура

Слабадско́е во́зера // Блакітная кніга Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мінск: БелЭн, 1994. — С. 337. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Улы