Конрад Мёнх (Conrad Moench, 15 жніўня 1744, Касель — 6 студзеня 1805, Марбург) — нямецкі фармацэўт, хімік, прафесар батанікі Марбургскага ўніверсітэта.
Кароткая біяграфія Аўтар шэрагу прац па батаніцы, з 1781 года прафесар батанікі ў Каселі, з 1786 года і да канца жыцця — прафесар батанікі ў Марбургскім універсітэце, у якім у 1792 годзе арганізаваў навучальна-даследчую лабараторыю па вывучэнні хіміі і фармацэўтыкі; заснавальнік батанічнага саду ў Марбургу.
Быўшы апанентам Карла Лінея і паслядоўнікам Фрыдрыха Медыкуса, Мёнх спрабаваў распрацаваць сваю сістэму класіфікацыі раслін, якая дзяліла ўвесь раслінны свет на восем класаў. Першыя сем класаў, якія ўключалі кветкавыя расліны, падзяляліся на дзевяць парадкаў кожны; восьмы клас складалі бяскветкавыя: папараць, мохі, пячоначнікі і губкі. Сваёй класіфікацыяй Мёнх спрабаваў палепшыць сістэму Лінея, аднак, сістэма Лінея атрымала шырокае распаўсюджванне, распрацоўкі ж Мёнха былі забыты.
Найбольш вядомая яго праца — «Methodus plantas horti botanici et agri Marburgensis»; у ёй утрымліваецца апісанне флоры наваколляў Марбурга паводле распрацаванай аўтарам класіфікацыі раслін. У сваіх працах Мёнх апісаў каля 200 родаў раслін і мноства відаў.
Названы ў гонар Мёнха Імем Конрада Мёнха былі названы некалькі родаў раслінгл. IPNI, напрыклад, і , але ў сучаснай наменклатуры замацавалася толькі назва сямейства .
Працы Enumeratio plantarum indigenarum Hassiae praesertim inferioris. Sumptibus auctoris, Kassel 1777 Bemerkungen über einige einfache und zusammengesetzte Arzneymittel. Fleischer, Frankfurt 1781 Verzeichniß ausländischer Bäume und Stauden des Lustschlosses Weissenstein bey Cassel. Fleischer, Frankfurt, Leipzig 1785. Methodus plantas horti botanici et agri Marburgensis : a staminum situ describendi / auctore Conrado Moench. Marburgi Cattorum : in officina nova libraria academiae 1794 Systematische Lehre von denen gebräuchlichsten einfachen und zusammengesezten Arzney-Mitteln. Marburg, 1792—1795 Einleitung zur Pflanzen-Kunde. Akademischen Buchhandlung, Marburg, 1798 Arzneymittellehre der einfachen und zusammengesetzten gebräuchlichen Mittel. Marburg, 1800 Supplementum Ad Methodum A Staminum Situ Describendi. Marburg, 1802
Спасылкі Mönch, Konrad Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 22, Duncker & Humblot, Leipzig 1885, S. 163 f.
Катэгорыя:Выкладчыкі Марбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Батанікі Германіі