Слепазме́йкі, або слепуны (Typhlopoidea) — сямейства неядавітых змей.
Апісанне Даўжыня 10-80 сантыметраў. Многія рысы будовы слепуноў звязаны з жыццём у глебе. Цела ў іх звычайна тонкае, цыліндрычнае, чэрвепадобнае, укрыта з усіх бакоў аднолькавымі дробнымі, акруглымі, гладкімі, бліскучымі лускавінкамі. Хвост кароткі, тоўсты, на канцы мае невялікі шыпік, на які жывёліна абапіраецца пры руху ў глебе. Вочы рэдукаваныя (адсюль назва), знаходзяцца пад скурай. Галава прыплюшчаная спераду, пакрыта буйнымі шчыткамі, косткі чэрапа шчыльна злучаны паміж сабой, на верхняй сківіцы маюцца накіраваныя назад зубы.
Пашырэнне Жывуць у глебе. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных абласцях у Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы, Паўднёвай Азіі, Аўстраліі і Акіяніі. У Сярэдняй Азіі водзіцца адзін від — слепазмейка. Від Ramphotyphlops braminus жыве нават у Антарктыды. Такому шырокаму распаўсюджанню гэтых слепуноў спрыяла іх перамяшчэнне ў вазонах з хатнімі раслінамі, а таксама здольнасць да партэнагенезу.
Асаблівасці біялогіі Кормяцца дробнымі беспазваночнымі.
Яйцакладныя, некаторыя яйцажывародныя.
Літаратура
Жизнь животных. В 7-ми т. Т. 5. Земноводные. Пресмыкающиеся — М.: Просвещение, 1985. Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1996. ISBN 985-11-0067-6
Спасылкі Blind snake — britannica.com The Reptile Database: Typhlopidae Сямейства: Typhlopidae Jan = Слепазмейкі, слепуны Сямейства Слепазмейкі (Typhlopidae)
Катэгорыя:Сямействы паўзуноў