Фядосій (Феадосій) Арцёмавіч Смалячкоў (, Падгор’е, , Магілёўская вобласць — ) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Беларус. Скончыў школу фабрычна-заводскага навучання ў Ленінградзе. Працаваў мулярам на новабудоўлях горада, адначасова займаўся ў снайперскай школе. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны з 5 ліпеня 1941 года ў 5-й дывізіі народнага апалчэння Выбаргскага раёна Ленінграда. Пазней баец асобнай разведроты 13-й стралковай дывізіі 42-й арміі Ленінградскага фронту. Выступіў ініцыятарам снайперскага руху на фронце, падрыхтаваў 10 снайпераў, знішчыў 125 ворагаў, на якіх затраціў 126 патронаў. Слава выдатнага снайпера выклікала жах у нацыстаў. Для барацьбы з ім і яго вучнямі нацысты стварылі спецыяльныя падраздзяленні. Загінуў у баі каля вёскі Вараніно на шашы Магілёў—Гомель 15 студзеня 1942 года.

Памяць У вёсцы Вараніно Быхаўскага раёна, на радзіме і ў Санкт-Пецярбургу Смалячкову пастаўлены помнікі. Яго імем названы вуліцы ў Санкт-Пецярбургу, Мінску (устаноўлена мемарыяльная дошка) і Быхаве, пасёлак у Ленінградскай вобласці, саўгас у Быхаўскім раёне, піянерскія дружыны. Славутаму снайперу прысвяціў сваю паэму народны паэт Беларусі П. Броўка. Песню пра яго напісалі паэт А. Астрэйка і кампазітар Д. Лукус.

Гл. таксама Герой Савецкага Саюза Ф. А. Смалячкоў — бронзавая скульптура Заіра Азгура

Літаратура Барысаў, Г. Е. Снайпер Смалячкоў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 277.

Смолячков Феодосий Артёмович // Герои Советского Союза: Краткий биографический справочник в 2 т. Т. 2. — М.: Воениздат, 1988. — С. 490.

Спасылкі

Кацярына Аляксандрава Хлопец-Герой з Падгор’я // Голас Радзімы № 4 (3556), чацвер, 25 студзеня, 2018. Смолячков Феодосий Артемьевич // Дзяржаўная інфармацыйная сістэма «Память народа» Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі

Катэгорыя:Снайперы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны