Сноў (, ) — аграгарадок у Беларусі, на рацэ Сноўка. Цэнтр сельсавета Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Размешчаны за 30 км на захад ад Нясвіжа, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы (лінія Мінск — Баранавічы); на аўтамабільнай дарозе Нясвіж — Баранавічы.
У наваколлі шэраг участкаў з узгорыста-ўвалістым рэльефам, тэрыторыя належыць да Капыльскай грады.
Назва На думку К. Бугі, назву ракі Сноў славяне прынеслі з сабою са славянскай прарадзімы з-за Прыпяці і яна суадносіцца з назвамі рэк Сноў (прыток Дзясны) і Снова (прыток Тускара)K. Būga. Rinktiniai raštai. III. Vilnius, 1961. P. 883-884.. Гідронім Снова параўноўваюць са ст.-інд. snāuti «сачыцца, цячэ»В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 149..
Назва ракі Сноўка тлумачыцца ад і.-е. *(s)nāu- // nāu- «плысці, цячы»: *snū > sny > Snъve, Snъvь; сюды ж ст.-інд. snāuti «цячы, сачыцца, абмывацца»; гр. νεω (з *snevō) «плыву»; параўн. яшчэ snāpáyati «крапаць, плаваць», авест. snaδa- «ліць»Етимологічний словник літописних географічних назв Південної Русі. Київ, 1985. С. 144..
Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра Сноў датуецца 18 ліпеня 1478 годаKodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wileńskiej / Wyd. J. Fijałek, W. Semkowicz. T. 1, z. 1—3. — Kraków, 1932—1948. 1939. Z. 2 [1468-1501]. (Wyd. Kom. Hist. PAU. Nr 81). Nr 311. S. 366—367, nr 311. [KDKDW]; Jasas R. Pergamentų katalogas / Parengė R. Jasas. — Vilnius, 1980. P. 46-47, nr. 88.. Пад 1529 годам ён згадваецца як маёнтак паноў Сноўскіх. У 1564 годзе паселішча атрымала статус мястэчка.
thumb|left|Палац Рдултоўскіх. Н. Орда, XIX ст.
У пачатку XVII стагоддзя Сноў перайшоў у валоданне Я. Пратасевіча, потым — роду Рдултоўскіх. У 1650 годзе тут з’явілася каталіцкая парафія, з 2 жніўня 1699 года дзейнічаў касцёл.
З 1767 года ў Снове дзейнічала грэка-каталіцкая царква. У часы Барскай канфедэрацыі (1768—1772) мястэчка спазнала значныя разбурэнні. 15 верасня 1785 года тут спыняўся кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Сноў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Навагрудскага павета. У вайну 1812 года 9 лістапада тут адбыўся бой французскай дывізіі Я. Дамброўскага з рускімі казакамі. У 1827 годзе ў мястэчку пабудавалі палац, у 1836 годзе ў Ніжнім Снове — бровар.
У 1854 годзе Сноў перайшоў ад Рдултоўскіх ва ўласнасць баронаў Гарцінгаў, якім належаў да пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе. Станам на 1861 год у Снове было 45 двароў, царква, сінагога, цагельня, у 1865 годзе адкрылася царкоўнапрыходская школа. Пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Горным Снове было 91 жыхароў, 19 двароў, бровар (заснаваны ў 1891 годзе), капліца, у Дольным Снове (да 1939 года таксама называўся Сінілава) — 70 жыхароў, 16 двароў, бровар, сыраварня.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Сноў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Нясвіжскага павета. У гэты час мястэчка стала цэнтрам штабаў двух памежных структур Польскай рэспублікі: палка Корпуса аховы памежжа «Сноў» і батальёна Корпуса аховы памежжа «Сноў».
У 1939 годзе Сноў увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стаў цэнтрам сельсавета Нясвіжскага раёна. Статус паселішча змянілі да вёскі. У гэты час тут было 167 двароў, крухмальны завод, 2 млыны, электрастанцыя, маслазавод, 8-гадовая школа, бальніца. У 1990-я гады Сноў і Дольны Сноў злучыліся. Станам на 2000 год у вёсцы было 1157 двароў. У 2008 годзе нададзены статус аграгарадка.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1830 год — 184 муж., з іх шляхты 7, духоўнага саслоўя 3, мяшчан-іудзеяў 58, мяшчан-хрысціян і сялян 116 С. 413.; 1861 год — 378 чал. XX стагоддзе: 1940 год — 1065 чал.; 2000 год — 2665 чал. XXI стагоддзе: 2001 год — 2567 жыхароў, 1104 двары.
Інфраструктура У Снове працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Эканоміка СВК «Агракамбінат «Сноў»
Славутасці Казьмадзям’янаўская царква (1836), вул. Клецкая, 1 (інв. № 621/С-21935) — . Сядзібна-паркавы комплекс Гарцінгаў «Горны Сноў» (XIX ст.). Былы сядзібны дом (сярэдзіна ХІХ стагоддзя), вул. Клецкая, 3 (інв. № 621/С-14148) — . Касцёл Яна Хрысціцеля (канец ХVIII стагоддзя), вул. Нясвіжская, 15 (інв. № 621/С-21895) — . Палацава-паркавы комплекс Рдултоўскіх. Былы палацава-паркавы ансамбль: палац, парк (1827), вул. Нясвіжская, 2А/1 (інв. № 621/С-10061) — .
Памятныя мясціны Могілкі: ваенныя часоў Першай сусветнай вайны, старыя хрысціянскія. Брацкія могілкі (1941–1944 гады) — . Брацкія могілкі (1918–1920 гады) — .
Страчаная спадчына Сінагога.
Галерэя
Вядомыя асобы Анатоль Сяргеевіч Падгайскі — беларускі спявак (барытон). Аляксандр Аляксандравіч Пятроўскі (1953—2019) — беларускі спецыяліст у галіне вылічальнай тэхнікі і інфарматыкі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Сноў на Radzima.org Jurkau kutoczak — Юркаў куточак — Yury’s Corner. Мястэчка Сноў Вандроўка ў Сноў Сноў на сайце «Глобус Беларуси»
Катэгорыя:Населеныя пункты Нясвіжскага раёна Катэгорыя:Сноўскі сельсавет Катэгорыя:Аграгарадкі Мінскай вобласці
Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства