Мала Велі Відадзі́ (, г. Шамкір, Азербайджан — ) — азербайджанскі паэт.

Адзін з заснавальнікаў нацыянальнай рэалістычнай паэзіі. Служыў у грузінскага правіцеля Іраклія II. Пасладоўнік Фізулі. Ведаў арабскую і персідскую мовы. Валодаў усімі формамі класічнай паэзіі, зацвердзіў у нацыянальнай літаратуры найбольш блізкую да фальклору ашугскую форму вершаскладання — гошма. У сваіх творах выказваў незадаволенасць феадальнымі парадкамі, асуджаў міжусобныя войны.

Літаратура Відадзі // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.

Катэгорыя:Паэты Азербайджана Катэгорыя:Азербайджанскамоўныя паэты Катэгорыя:Стагадовыя доўгажыхары Катэгорыя:Пісьменнікі Азербайджана