Валянцін Аркадзевіч Гурыновіч (нар. , Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.
Біяграфія Нарадзіўся 6 мая 1950 года.
У 1969—1971 гадах служыў у арміі.
У 1971—1977 гадах — слесар інструментальшчык, інжынер-тэхнолаг Мінскага аўтамабільнага завода.
У 1978 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Машыны і тэхналогія апрацоўкі металаў».
У 1977—1994 гадах працаваў на розных кіруючых пасадах на Мінскім аўтамабільным заводзе. У 1994—1995 гадах — намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці вытворчага аб’яднання «БелаўтаМАЗ». У 1995—1996 в.а. генеральнага дырэктара вытворчага аб’яднання «БелаўтаМАЗ» — в.а. дырэктара Мінскага аўтамабільнага завода. У 1996—2006 гадах — генеральны дырэктар вытворчага аб’яднання «БелаўтаМАЗ» — дырэктар, генеральны дырэктар Мінскага аўтамабільнага завода.
У 2006—2008 гадах — намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
З 14 жніўня 2008 года па 31 ліпеня 2012 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла.
Прэміі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за працу «Распрацоўка і асваенне вытворчасці на РУП „Мінскі аўтамабільны завод“ сямейства гарадскіх, прыгарадных і міжгародніх аўтобусаў». 10 кастрычніка 1997 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета міністраў Рэспублікі БеларусьПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 10 октября 1997 г. №1343 «О награждении В. А. Гуриновича Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь». 6 верасня 2004 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага схода Рэспублікі БеларусьПостановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 6 сентября 2004 г. №822-ПСР2 «О награждении В. А. Гуриновича, В. И. Лабецкого, А. В. Максимовича, И. П. Мартынович и И. Э. Мотуза Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь».
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Венесуэле Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь