Бе́лае — возера ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці ў басейне ракі Прыпяць у межах біялагічнага заказніка «Лунінецкі». Знаходзіцца за 17 км у напрамку на паўночны захад ад горада Лунінец, за 7,5 км на захад ад аграгарадка Бастынь.

Плошча паверхні возера 0,22 км², даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Найбольшая глыбіня дасягае 5 м. Даўжыня берагавой лініі 1,8 кмСхілы катлавіны возера пясчаныя, параслі хваёвым лесам. Берагі вышынёй да 2 метраў.

У возеры растуць рэдкія расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь — палушнік азёрны і лабелія Дортмана.

Літаратура

Спасылкі Государственные природоохранные учреждения, осуществляющие управление заказниками

Катэгорыя:Азёры Лунінецкага раёна