thumb|200px|1 — сечная, 2 — хорда AB (адзначана чырвоным колерам), 3 — сегмент, 4 — дуга Хорда у планіметрыі — адрэзак прамой лініі, якая злучае два пункты гэтай крывой (напрыклад, акружнасці, эліпса, парабалы).

Хорда знаходзіцца на сякучай прамой — прамой лініі, якая перасякае крывую ў дзвюх або больш пунктах. Плоская фігура, якая знаходзіцца паміж крывой і яе хордай завецца сегмент, а адрэзак крывой паміж крайнімі пунктамі хорды завецца дугой. Хорда, якая праходзіць праз цэнтр акружнасці, завецца дыяметр. Дыяметр — гэта самая доўгая хорда ў акружнасці.

Уласцівасці хорд Хорды з'яўляюцца роўнападаленымі ад цэнтра акружнасці тады і толькі тады, калі яны роўныя па даўжыні. Перпендыкуляр з сярэдзіны хорды акружнасці праходзіць праз цэнтр гэтай акружнасці. Радыус, перпендыкулярны да хорды, дзеліць гэту хорду напапалам. Дугі, якія знаходзяцца паміж роўнымі хордамі, роўныя. Пры скрыжаванні дзвюх хорд акружнасці, атрымліваюцца адрэзкі, здабытак якіх у адной хорды роўна здабытку адрэзкаў іншай хорды.

Асноўныя формулы Даўжыня хорды:

Звязаныя паняцці і сцвярджэнні Датычная Дыяметр Тэарэма Сальмана

Спасылкі Даведнік. Акружнасці

Катэгорыя:Планіметрыя