Археагра́фія (ад  — старажытны і  — пішу) — спецыяльная дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая распрацоўвае тэорыю і практыку выдання пісьмовых крыніц. Археаграфія цесна звязана з філалогіяй, крыніцазнаўствам, палеаграфіяй, тэксталогіяй, дыпламатыкай, архівазнаўствам, дакументазнаўствам і іншымі дысцыплінамі.

У заходнееўрапейскай гістарычнай навуцы археаграфія як самастойная гістарычная дысцыпліна звычайна не вылучаецца, а тэрмін «археаграфія» выкарыстоўваецца для сістэматычнага апісання старажытнасцяўencyclo.co.uk. У эпоху Адраджэння таксама выкарыстоўваўся тэрмін «археалогія».

Асноўныя праблемы Выбар тыпу і формы публікацыі Выяўленне і адбор дакументаў для публікацыі Выбар і перадача тэксту дакументаў Археаграфічнае афармленне дакументаў Распрацоўка навукова-даведчага апарата да дакументальных выданняў

Гл. таксама Архіў Бібліяграфія

Літаратура Шумейко, М. Ф. Археография: курс лекций / М. Ф. Шумейко. — Мн.: БГУ, 2005. ISBN 985-485-383-7. Шумейко, М. Ф. О роли и месте археографии в ряду специальных исторических дисциплин источниковедческого цикла / М. Ф. Шумейко // Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны. Вып. 1 / рэдкал.: С. М. Ходзін (адк. рэдактар) (і інш.). — Мінск: БДУ, 2002. — С. 89-105. Шумейко, М. Ф. К вопросу о выборе объекта публикации в археографии / М. Ф. Шумейко // Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны : навук. зб. Вып. 3 / рэдкал. : У. Н. Сідарцоў, С. М. Ходзін (адк. рэдактары) (і інш.). — Мінск : БДУ, 2007. — С. 203—212. Творогов О. В., Археография и текстология древнерусской литературы. — М.: Альянс-Архео, 2009

Спасылкі

Архівы Беларусі Ганна Харашкевіч, Беларуская археаграфія на новым этапе

Катэгорыя:Літаратура