Залаты Канстанцінаўскі медаль — найвышэйшая ўзнагарода Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства да 1930 года.

У 1846 годзе заснавана як найвышэйшая ўзнагарода таварыства, пад назвай: «Залаты Канстанцінаўскі медаль». Праіснавала як узнагарода да 1930 года.

Выдавалася за адменныя заслугі перад геаграфічнай навукай.

У 2010 і 2011 гадах былі ўручаны копіі-навадзелы Залатога Канстанцінаўскага медаля без статусу ўзнагароды, як памятныя сувеніры.

Катэгорыя:Узнагароды Расіі Катэгорыя:Узнагароды СССР Катэгорыя:Узнагароды паводле алфавіта Катэгорыя:З’явіліся ў 1846 годзе