Уладзі́мір Ану́фрыевіч Канава́ленка (—) — удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 і Вялікай Айчыннай вайны, камандзір 203-га гвардзейскага стралковага палка 70-й гвардзейскай стрелковай дывізіі 13-й арміі Центрального фронту, гвардыі маёр. Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія У. А. Канаваленка нарадзіўся ў вёсцы Скрэбні Віцебскага павета (сучасны Віцебскі раён Віцебскай вобласці). У Чырвонай Арміі з 1937 года. У 1941 годзе Сухумскае ваенна-пяхотнае вучылішча. У дзеючай арміі падчас Вялікай Айчыннай вайны са студзеня 1942 г. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў.

Вызначыўся ў 1943 годзе ў баях за вызваленне Чарнігаўшчыны і Палесся. Полк пад камандаваннем гвардыі маёра У. А. Канаваленкі першым фарсіраваў раку Сейм, авалодаў чыгуначнай станцыяй Бахмач (Чарнігаўская вобласць), фарсіраваў рэкі Дзясну, Дняпро і Прыпяць. 23 верасня 1943 года полк адбіў 8 контратак праціўніка, знішчыў шмат яго жывой сілы і тэхнікі.

У. А. Канаваленка быў цяжка паранены ў баі каля горада Жмерынка (Вінніцкая вобласць) і памёр ад ран 22 сакавіка 1944 г. Пахаваны ў горадзе Жмерынка ў брацкай магіле.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» (№ 1822) Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава 3 ступені Ордэн Аляксандра Неўскага 2 ордэны Чырвонай Зоркі медалі.

Памяць Мемарыяльная дошка ў аграгарадку Замасточча Віцебскага раёна (1964). Імем Героя названа школа ў Замасточчы.

Літаратура

Спасылкі

Коноваленко Владимир Ануфриевич

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віцебскім раёне