Шкала́ Бо́фарта — умоўная шкала, якая служыць для ацэнкі сілы ветру ў балах па яго ўздзеянні на наземныя прадметы або па хваляванні на моры.
Шкала была распрацавана англійскім контр-адміралам Ф. Бофартам () ў 1805 (1806К. П. Васильев. Бофорта Шкала // Вялікая савецкая энцыклапедыя) годзе і спачатку выкарыстоўвалася толькі ім. У 1874 годзе Пастаянны камітэт Першага метэралагічнага кангрэса прыняў шкалу Бофарта з мэтай выкарыстання ў сусветнай практыцы. Шкала ў наступныя гады неаднаразова мянялася і ўдакладнялася. У 1963 годзе Сусветная метэаралагічная арганізацыя прыняла шкалу ў яе сучасным выглядзе.
За нуль шкалы Бофарта прынята хуткасць ветру 0—0,2 м/с, адпавядаючая штылю. Хуткасць ветру вызначаецца на вышыні 10 м над адкрытай роўнай паверхняй.
Балы Бофарта Славеснае вызначэнне сілы ветру Сярэдняя скорасць ветру, м/с Сярэдняя скорасць ветру, км/г Сярэдняя скорасць ветру, вузлоў Характарыстыка ветру Выява на сушы на мора 0Штыль0—0,2< 10—1 Бязветранасць. Дым падымаецца вертыкальна, лісце дрэў нерухомае Люстраное гладкае мора 120px 1Ціхі0,3—1,51—51—3 Кірунак ветру заўважны па адхіленні дыму, але не па флюгеры Рабізна, пены на грабянях хваль няма. Вышыня хваль да 0,1 м 120px 2Лёгкі1,6—3,36—114—6 Рух ветру адчуваецца на твары, шапоча лісце на дрэвах, адхіляецца флюгер Кароткія хвалі максімальнай вышынёй да 0,3 м, грабяні не перакульваюцца і падаюцца шклопадобнымі 120px 3Слабы3,4—5,412—197—10 Лісце і тонкія галінкі дрэў пастаянна гайдаюцца, вецер развейвае лёгкія сцягі Кароткія, добра выяўленыя хвалі. Грабяні, перакульваючыся, утвараюць шклопадобную пену. Зрэдку ўтвараюцца маленькія баранчыкі. Сярэдняя вышыня хваль 0,6 м, максімальная каля 0,9 м. 120px 4Умераны5,5—7,920—2811—16 Вецер падымае пыл і паперкі, гайдаюцца тонкія галіны дрэў Хвалі падоўжаныя, баранчыкі бачныя ў многіх месцах. Максімальная вышыня хваль да 1,5 м 120px 5Свежы8,0—10,729—3817—21 Гайдаюцца тонкія ствалы дрэў, рух ветру адчуваецца рукой Доўгія, але не буйныя хвалі, максімальная вышыня хваль 2,5 м, сярэдняя — 2 м. Паўсюль бачныя белыя баранчыкі (у асобных выпадках утвараюцца пырскі) 120px 6Моцны10,8—13,839—4822—27 Пампуюцца тоўстыя галіны дрэў, гудуць тэлеграфныя правады Пачынаюць з’яўляцца буйныя хвалі. Белыя пеністыя грабяні займаюць вялікую плошчу, верагодныя пырскі. Максімальная вышыня хваль — да 4 м, сярэдняя — 3 м 120px 7Вялікі13,9—17,150—6128—33 Гайдаюцца ствалы дрэў, цяжка ісці супраць ветру. Хвалі нагрувашчваюцца, грабяні хваль зрываюцца, пена кладзецца палосамі па ветры. Максімальная вышыня хваль да 5,5 м 120px 8Вельмі вялікі17,2—20,762—7434—40 Ламаюцца галіны дрэў, вельмі цяжка ісці супраць ветру Сярэдне доўгія хвалі. Па краях грабянёў пачынаюць узлятаць пырскі. Палосы пены кладуцца радамі па кірунку ветру. Максімальная вышыня хваль да 7,5 м, сярэдняя — 5,5 м 120px 9Шторм20,8—24,475—8841—47 Невялікія пашкоджанні, вецер зрывае дахоўку. Высокія хвалі (максімальная вышыня — 10 м, сярэдняя — 7 м). Пена шырокімі шчыльнымі палосамі кладзецца па ветры. Грабяні хваль пачынаюць перакульвацца і рассыпацца ў пырскі, якія пагаршаюць бачнасць 120px 10Моцны шторм24,5—28,489—10248—55 Разбураюцца пабудовы, дрэвы вырываюцца з каранямі Вельмі высокія хвалі (максімальная вышыня — 12,5 м, сярэдняя — 9 м) з доўгімі загнутымі грабянямі. Пена выдзімаецца ветрам вялікімі камякамі ў выглядзе густых белых палос. Паверхня мора белая ад пены. Дрэнная бачнасць. Моцны грукат хваляў. 120px 11Люты шторм28,5—32,6103—11756—63 Вялікія разбурэнні на значнай плошчы. Назіраецца вельмі рэдка. Надзвычай высокія хвалі (максімальная вышыня — да 16 м, сярэдняя — 11,5 м). Судны невялікага і сярэдняга памеру часам не відаць. Мора ўсё пакрыта доўгімі белымі камякамі пены, якія размяшчаюцца па ветры. Краі хваль паўсюль здзімаюцца ў пену. Бачнасць дрэнная. 120px 12Ураган3311864 На сушы разбурэнні, як у люты шторм. Выпадак вельмі рэдкі. Вельмі дрэнная бачнасць. Паветра напоўнены пенай і пырскамі. Усё мора пакрыта палосамі пены 120px
Гл. таксама Шкала Фудзіты
Літаратура
Спасылкі
К. П. Васильев. Бофорта Шкала // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Метэаралогія Катэгорыя:Шкалы