Оскар I (, пры нараджэнні Жазеф-Оскар Бернадот, , 1799—1859) — другі з дому Бернадотаў кароль Швецыі і Нарвегіі (з 1844).
thumb|left|Кароль Оскар I у бытнасць кронпрынцам
Сын генерала Жана Бернадота (пасля напалеонаўскага маршала, а затым караля Швецыі Карла XIV Юхана) і яго жонкі Дэзірэ Клары, былой нявесты Напалеона Банапарта (пасля каралевы Дэзідэрыі). Атрымаў незвычайнае для Францыі імя Оскар на хвалі сентыменталісцкай моды на скандынаўскія імёны; пра тое, што бацьку Оскара, а значыць, і яму самому, наканавана заняць трон двух скандынаўскіх каралеўстваў, Бернадоты не падазравалі.
У 1811 пасля абрання бацькі спадчыннікам шведскага прастола 12-гадовы Оскар прыбыў у Швецыю і, у адрозненне ад бацькоў, добра авалодаў шведскай мовай. Яшчэ пры жыцці бацькі іграў прыкметную палітычную ролю (з-за хвароб караля і моўнага бар’ера паміж ім і міністрамі); быў віцэ-каралём Нарвегіі. Да моманту ўзыходжання на прастол (1844) быў вельмі папулярны. Імкнуўся падкрэсліваць раўнапраўе шведскага і нарвежскага каралеўстваў. У 1844 быў уведзены сумесны шведска-нарвежскі сцяг (так званая «селядцовая салата»), а ў 1847 быў зацверджаны нарвежскі Ордэн Святога Олафа.
Сям’я Меў ад шлюбу з Жазэфінай Лейхтэнбергскай, дачкі Яўгенія Багарнэ і ўнучкі імператрыцы Жазэфіны дзяцей: Карл XV (1826—1872) — кароль Швецыі і Нарвегіі Прынц Густаў (1827—1852) — герцаг Упландскі Оскар II (1829—1907) — кароль Швецыі і Нарвегіі Яўгенія (1830—1889) Аўгуст (1831—1873) — герцаг Даларна
а таксама меў трох пазашлюбных дзяцей, якія іранічна зваліся «прынцамі Лапландыі»: ад сувязі з актрысай Эміліяй Хёгкіст: Яльмар Хёгкіст, (18.06.1839, Гамбург — 1874, Лондан) Макс Хёгкіст, (12.08.1840, Стакхолм — 1872, Кітай) ад сувязі с Жакет Лёвенхільм дачка: Аскарыя (1819)
Спасылкі
Катэгорыя:Каралі шведскія Катэгорыя:Каралі нарвежскія Катэгорыя:Бернадоты Катэгорыя:Каралеўскія члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук